Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў
Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | грамадскае аб’яднанне[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1918[1] |
bks.gov.by (бел.) (руск.) |
Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў (скарочана — Белкаапсаюз) — некамерцыйнае[2] грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1918 годзе.
Аб’ядноўвае прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, нарыхтоўчую сетку, зверагадоўчыя гаспадаркі, прамысловыя, транспартныя і будаўнічыя арганізацыі, профільныя навучальныя ўстановы ў Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]22 чэрвеня 1917 года ўдзельнікі першага агульнагубернскага (арганізацыйнага) з’езда прадстаўнікоў кааператыўных таварыстваў прагаласавалі за стварэнне Саюза спажывецкіх таварыстваў Мінскага раёна. Дзейнасць саюза ахоплівала Мінскую, частку Віленскай і Магілёўскай губерняў, Полацкі павет Віцебскай губерні[3].
24 ліпеня 1918 года Саюз спажывецкіх таварыстваў Мінскага раёна перайменаваны ў Цэнтральны саюз спажывецкіх таварыстваў Беларускага Краю (Цэнтрабелсаюз). Змяненне назвы звязваецца з вострай патрэбай саюза ў атрыманні крэдытаў і неабходнасцю яго ўступлення ў Цэнтральны саюз крэдытнай кааперацыі Беларускага краю, абавязковай умовай якога было перайменаванне саюза. Таксама значна пашырылася тэрыторыя дзейнасці саюза — цяпер яна ахоплівала практычна ўвесь беларускі рэгіён. 19 верасня 1918 года Мінскі акруговы суд прыняў вызначэнне аб перайменаванні саюза і яго рэгістрацыі пад новай назвай[3].
Даччынныя прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]У падпарадкаванні мае наступны шэраг прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат (Магілёўская вобласць), Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў, Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў (Мінская вобласць), «Белкаапаптгандаль», «Белкаапзнешгандаль», «Белкааппрагрэс», «Белкааппраект», Гомельскі завод гандлёвага абсталявання, Калінкавіцкая зверагаспадарка (вёска Антонаўка, Гомельская вобласць), Мінскі харчовы камбінат, «Парэчча», Пінская зверагаспадарка (в. Малоткавічы, Брэсцкая вобласць).
Навучальныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]Мае шэраг галіновых навучальных устаноў: Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт і 7 каледжаў — Баранавіцкі тэхналагічны (Брэсцкая вобласць), Гомельскі гандлёва-эканамічны, Полацкі гандлёва-тэхналагічны (Віцебская вобласць) і Гродзенскі, Маладзечанскі (Мінская вобласць), Магілёўскі і Мінскі гандлёвыя каледжы.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Дзмітрыевіч Сідзько (4 снежня 2009 — ліпень 2013);
- Валерый Мікалаевіч Іваноў (снежань 2013 — ліпень 2021);
- Алег Сяргеевіч Мацкевіч (8 кастрычніка 2021 — 28 ліпеня 2023[4]);
- Інэса Леанідаўна Караткевіч (з лютага 2024)[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://libcat.bas-net.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar60435&strq=l_siz=20
- ↑ Закон Республики Беларусь от 25 февраля 2002 года № 93-З «О потребительской кооперации»
- ↑ а б Белкоопсоюз: становление и годы испытаний (1917—1921 годы)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 232 «Об О. С. Мацкевиче»
- ↑ Председателем правления Белкоопсоюза избрана Инесса Короткевич