Перайсці да зместу

Наталля Віктараўна Чорная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Віктараўна Чорная
Дата нараджэння 24 верасня 1959(1959-09-24) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Наталля Віктараўна Чорная (нар. 24 верасня 1959, Калінінград, Расія) — беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2007), прафесар (2010).

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія цэлюлозна-папяровай вытворчасці», 1981; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (дактарантура, 2007).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1982, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар, з 2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: энерга-, рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчальныя тэхналогіі клееных відаў паперы і кардону з выкарыстаннем у іх кампазіцыі нейтральных і высокасмаляных гідрадысперсій, мадыфікаванай каніфолі і функцыянальных дабавак; удасканаленне тэарэтычных асноў калоідна-хімічных узаемадзеянняў кампанентаў папяровай масы, яе праклейка і напаўненне на аснове гетэраадагуляцыі; экалагічна бяспечныя тэхналогіі неабеленай і беленай цэлюлозы.

Граматы канцэрна «Беллеспаперпрам» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005).

  • Проклейка бумаги и картона гидродисперсиями модифицированной канифоли в режиме гетероадагуляции пептизированных частиц : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 06.06.2007 : утверждена 28.11.2007 / Черная Наталья Викторовна. — Минск, 2007.

Зноскі

  • Чорная Наталля Віктараўна // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 88.