Перайсці да зместу

Наталі Дэлон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталі Дэлон
фр.: Nathalie Delon
Дата нараджэння 1 жніўня 1941(1941-08-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2021(2021-01-21)[4][3] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Ален Дэлон і Guy Barthélémy[d][5]
Дзеці Anthony Delon[d] і Nathalie Barthélémy[d]
Прафесія кінарэжысёр, мадэль, кінаактрыса, сцэнарыст, актрыса, рэжысёр
IMDb ID 0217677
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталі Дэлон (фр.: Nathalie Delon; сапраўднае імя Франсін Канава, Francine Canovas; па першым мужы Бартэлемі; 1 жніўня 1941, Уджда, Марока — 21 студзеня 2021, Парыж, Францыя) — французская актрыса, сцэнарыст і рэжысёр. Другая жонка Алена Дэлона і яго адзіная афіцыйная жонка, маці Энтані Дэлона.

Наталі Дэлон прыйшла ў кінематограф дзякуючы Алену Дэлону, з якім яна знаходзілася ў шлюбе ў 1964—1968 гадах. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Энтані Дэлон. Іх першы сумесны фільм «Самурай», зняты Жан-П’ерам Мельвілем, карыстаўся вялікім поспехам.

Пасля разводу Наталі працягвала працаваць з іншымі вядомымі рэжысёрамі. Пазней занялася рэжысурай і пісала сцэнарыі.

Апошняй кінаработай актрысы стаў, пасля 26-гадовага перапынку ў здымках, французска-нямецка-партугальскі драматычны фільм «Сабачая ноч» (2008 год) нямецкага рэжысёра Вернера Шротэра, «найвялікшага з маргінальных рэжысёраў», які атрымаў найбольшую вядомасць яго апошняй працай).

Памерла 21 студзеня 2021 года ў Парыжы ва ўзросце 79 гадоў ад раку падстраўнікавай залозы.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Nathalie Delon // Babelio — 2007.
  3. 1 2 3 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 14 лютага 2021.
  4. https://www.lefigaro.fr/culture/deces-de-nathalie-delon-actrice-et-ancienne-epouse-d-alain-delon-20210121
  5. https://www.voici.fr/news-people/actu-people/mort-de-nathalie-delon-qui-etait-son-premier-mari-guy-barthelemy-qui-la-privee-de-sa-fille-695261