Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя, НБА (англ.: National Basketball Association, NBA) — мужчынская прафесійная баскетбольная ліга Паўночнай Амерыкі, у прыватнасці, ЗША і Канады. Уваходзіць у чацвёрку галоўных прафесійных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НХЛ, МЛБ і НФЛ[1]. Была заснавана ў 1946 годзе як Баскетбольная асацыяцыя Амерыкі і, злучыўшыся з Нацыянальнай баскетбольнай лігай, была пераназвана ў Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю.

На 2011 год у склад Асацыяцыі ўваходзяць 30 каманд, якія па геаграфічнай прыкмеце падзелены на Усходнюю і Заходнюю канферэнцыі, а кожная з канферэнцый, у сваю чаргу, падзелена на тры дывізіёны па пяць каманд. На працягу рэгулярнага сезона кожная з каманд праводзіць 82 матчы, па выніках якіх адбіраюцца ўдзельнікі плэй-оф. У плэй-оф каманды гуляюць па алімпійскай сістэме, да 4 перамог у сваёй канферэнцыі. Два чэмпіёны канферэнцый сустракаюцца паміж сабой у галоўным фінале, дзе і вызначаецца ўладальнік звання чэмпіёна НБА.

Прыбытак НБА ў 2010 годзе склаў 3,8 мільярда долараў, і, пры выдатках ледзь больш 3,6 мільярда долараў, аперацыйны прыбытак за год склаў 183 мільёны долараў, а паказчык рэнтабельнасці — 4,8 %[2]. Сярэдняя зарплата ігракоў у 2010 годзе склала 4,8 мільёна долараў у год — больш, чым у любой іншай спартыўнай лізе ў свеце[3]. Цэнтральны офіс НБА размяшчаецца на 19 паверсе Алімпік-таўэр на Пятай авеню ў Нью-Ёрку[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Darren Everson. The Four Sports Commissioners Weigh In(недаступная спасылка). The Wall Street Journal (7 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 11 кастрычніка 2011.
  2. NATE SILVER. Calling Foul on N.B.A.’s Claims of Financial Distress (англ.)(недаступная спасылка). NY Times (5 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 4 кастрычніка 2011.
  3. NBA leads in highest average salary (англ.)(недаступная спасылка). foxsports.com (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  4. What is the address to the NBA league office?(недаступная спасылка). NBA.com. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 12 кастрычніка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]