Нацыянальны гістарычны музей Бразіліі
Выгляд
| Нацыянальны гістарычны музей Бразіліі | |
|---|---|
| Museu Histórico Nacional | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 1922 |
| Адкрыты | 1922 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Рыа-дэ-Жанэйра |
| Адрас | Praça Marechal Âncora |
| Тэлефон | +55-21-3299-0324[1] |
| Дырэктар | Paulo Knauss de Mendonça[d][2] |
| mhn.museus.gov.br | |

Нацыянальны гістарычны музей Бразіліі (парт.: Museu Histórico Nacional) — размешчаны ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра.
Музей быў заснаваны ў 1922 годзе па загаду прэзідэнта Эпітасіа Песуа. Найкаштоўныя экспанаты, прысвечаныя гісторыі Лацінскай Амерыкі і, уласна, Бразіліі, размясціліся ў Сант'яга-Фортэ.
Сёння музейны комплекс займае плошчу больш 20 тыс. кв. метраў. Калекцыі, якія захоўваюцца тут, налічваюць да 287 тыс. прадметаў, сярод якіх: 57 тыс. кніг (пачынаючы з XV стагоддзя); 50 тыс. гістарычных дакументаў і фатаграфій; прадметы інтэр'еру і побыту, жывапіс, скульптура, упрыгажэнні, зброя.
- ↑ https://dibrarq.arquivonacional.gov.br/index.php/museu-historico-nacional Праверана 15 верасня 2022.
- ↑ http://www.museus.gov.br/tag/paulo-knauss/