Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта
Размяшчэнне

Куба

Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта (Куба)
Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта
Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта на карце Кубы

Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта (ісп.: Parque Nacional Alejandro de Humboldt) — нацыянальны парк ва ўсходняй частцы вострава Куба ў правінцыях Альгін і Гуантанама.

Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта

Атрымаў сваё імя ў гонар нямецкага вучонага Аляксандра фон Гумбальта, які наведаў востраў у 1800 і 1801 гадах. У 2001 годзе Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, чым былі адзначаны яго выдатныя памеры, перапады вышынь, ландшафтная разнастайнасць і шматлікія эндэмічныя віды раслін і жывёл на яго тэрыторыі. На плошчы ў 71 140 гектараў (68 890 га наземных і 2250 га марскіх экасістэм) Нацыянальны парк аб'ядноўвае ўсе найбольш значныя ландшафтныя элементы і экасістэмы свайго рэгіёна пачынаючы ад мангравых і да рыфавых. У Нацыянальным парку праводзяцца экскурсіі для турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 839
рус.англ.фр.