Эндэмік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эндэмікі (ад грэч. Ἔνδημος - мясцовы) — біялагічныя таксоны, прадстаўнікі якіх жывуць на адносна абмежаваным арэале. Такая характарыстыка таксонаў, як пражываьне на абмежаваным арэале, называецца эндэмізмам. Эндемізму супрацьпастаўляецца касмапалітызм.

Арэалы эндэмікаў абмежаваныя біятычнымі, кліматычнымі або геалагічнымі бар'ерамі. Найбольш багатыя на эндэмічныя формы акіянічныя астравы, ізаляваныя горныя даліны і вадаёмы, ізаляваныя ад іншых аналагічных па біятычных характарыстыках вадаёмаў. У прыватнасці, на востраве Святой Алены каля 85% відаў эндэмічныя, а на Галапагасе - да 97%. Адрозніваюць палеаэндэмікі і неаэндэмікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]