Нацыянальны савет абароны дэмакратыі – Сілы абароны дэмакратыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны савет абароны дэмакратыі – Сілы абароны дэмакратыі
Выява лагатыпа
Лідар Эварыст Ндаішыміе
Дата заснавання 1994
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія этнічны нацыяналізм[d] і папулізм
Сайт cndd-fdd.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны савет абароны дэмакратыі — Сілы абароны дэмакратыі, НСАД—САД (фр.: Conseil National Pour la Défense de la Démocratie – Forces pour la Défense de la Démocratie, CNDD–FDD) — палітычная партыя Бурундзі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

НСАД—САД заснаваны ў 1994 годзе. У палітычным крыле арганізацыі дамінавалі хуту на чале з Леанардам Ньянгомай[1]. Рух прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Бурундзі, выступіўшы супраць урада. Групоўка стала галоўнай паўстанцкай арганізацыяй краіны[2][3]. Станам на 2001 год у баявым крыле было 25 000 баевікоў[4].

Са студзеня 2005 года групоўка прыпыніла ўзброеную барацьбу і была зарэгістраваная як легальная палітычная партыя. Праз некалькі месяцаў, на парламенцкіх выбарах 4 ліпеня 2005 года, НСАД—САД набраў большасць галасоў. 19 жніўня член партыі П’ер Нкурунзіза абраны прэзідэнтам Бурундзі. Наступныя кіраўнікі краіны (Паскаль Ньябенда і Эварыст Ндаішыміе[5]) таксама былі прадстаўнікамі НСАД—САД.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Åshild Falch, Megan Becker. Power-sharing and Peacebuilding in Burundi, p. 9. Архівавана 2 чэрвеня 2021 года.
  2. Burihabwa, Ntagahoraho Z.; Curtis, Devon E.A. (July 2019). "The Limits of Resistance Ideologies? The CNDD-FDD and the Legacies of Governance in Burundi". Government and Opposition [англійская]. 54 (3): 559–583. doi:10.1017/gov.2019.2. ISSN 0017-257X.
  3. Burundi: The CNDD-FDD, a steamroller leaving little space for the opposition (англ.). The Africa Report. Праверана 27 ліпеня 2023.
  4. Burundi : Les combats s'intensifient. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 29 мая 2021.
  5. Burundi president to run for third term despite protest. Al Jazeera. Праверана 14 лістапада 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]