Наяўныя грошы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
наяўная замежная валюта ў выглядзе банкнотаў
наяўная замежная валюта ў выглядзе манет

Ная́ўныя гро́шы, гато́ўка[1] (англ.: cash money) — сума выпушчаных у абарот папяровых і манетных грошаў, якія з'яўляюцца сапраўднымі аплатнымі сродкамі.

Наяўныя грошы нязручныя тым, што імі нельга аплаціць дыстанцыйна (напрыклад, у інтэрнэце), для гэтага трэба выкарыстоўваць электронныя грошы або безнаяўную аплату, але вельмі зручныя, калі трэба аплаціць што-небудзь канфідэнцыйна.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Па стане на 2012 год у Швецыі толькі 3% разлікаў ажыццяўляюцца наяўнымі (для параўнання: у ЗША - 7%, у ЕС - 8%)[2].
  • У 1661 Швецыя стала першай краінай, якая ўвяла ў абарачэнне папяровыя грошы[2]. У цяперашні час там нават у царкве можна зрабіць ахвяраванні аплатнымі карткамі[2].

Зноскі

  1. Гатоўка // Слоўнік беларускай мовы.. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — ISBN 978-985-08-1365-7.
  2. а б в Полумацканич Б. Навіть у церквах розраховуються кредитками...(недаступная спасылка) // 27.03.2012. Газета «Високий Замок» (укр.)