Перайсці да зместу

Наўсімедон (сын Наўплія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наўсімедон
Міфалогія старажытнагрэчаская
Грэчаскае напісанне Ναυσιμέδων
Лацінскае напісанне Nausimedōn
Пол мужчынскі пол
Бацька Наўплій
Маці Клімена, Гесіёна або Філіра
Брат Аякс, Паламед
Звязаныя персанажы Арэст

Наўсімедон (стар.-грэч.: Ναυσιμέδων) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі траянскага цыклу, сын эўбейскага цара Наўплія[1].

Паводле розных антычных аўтараў, маці Наўсімедона была Клімена (дачка цара Катрэя)[2], Гесіёна[3] або Філіра[4]. Ён быў братам Аякса і знакамітага Паламеда.

Узгадваецца як адзін з забітых Наўпліевых сыноў рукамі Пілада[5], вернага сябра і паплечніка Арэста з варожага роду Атрыдаў. Таксама бацька Наўсімедона быў датычны да трагічнага лёсу Арэста, схіліўшы маці апошняга, Клітэмнестру, да пералюбу.

  1. Schmitz, Leonhard (1870). "Nauplius 3". In Smith, William (рэд.). Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology. Vol. 2. Boston: Little, Brown and Company. p. 1144.
  2. Apollodorus, 2.1.5, 3.2.2 & Epitome 6.8; Dictys Cretensis, Trojan War Chronicle 1.1 & 6.2
  3. Hesione. oxfordreference.com. Oxford University Press.
  4. Hard, p. 236; Gantz, p. 604; Apollodorus, 3.2.2
  5. Pausanias, Graeciae Descriptio («Апісанне Элады») 1.22.6