Клітэмнестра

Клітэмнестра (стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα, сустракаецца напісанне Клітэместра) — дачка Леды і Тындарэя, жонка Агамемнана, маці Арэста і Іфігеніі. Згадваецца ў «Іліядзе» (I 113) і «Адысеі».
Сюжэт у міфалогіі[правіць | правіць зыходнік]
У старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка спартанскага цара Тындарэя і Леды (па версіі, другая), сястра Алены і Дыяскураў. Па адной з версій, першапачаткова была жонкай Тантала. Выдадзена замуж за мікенскай цара Агамемнана, які ўзначаліў грэчаскае войска ў паходзе на Трою.
У адсутнасць мужа Клітэмнестра здрадзіла яму з яго стрыечным братам Эгісфам, падахвочаная Наўпліем, і па вяртанні Агамемнана забіла яго і яго палюбоўніцу Касандру.
Пасля Клітэмнестра разам з Эгісфам была забітая уласным сынам Арэстам, які адпомсціў ёй за гібель бацькі. У ноч перад смерцю ёй прыснілася, што да яе паўзе змей і кусае ў цемя. Паводле Эсхілу, ёй снілася, што яна нарадзіла змея, які ўкусіў яе за грудзі. Па іншай версіі, ёй прыснілася, што царскі посах Агаемнана прарос і ператварыўся ў дрэва.
Пахаваная ў баку ад гарадской сцяны Мікен.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.346
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клітэмнестра
- Галерэя