Незабудка ўзгоркавая
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Незабудка ўзгоркавая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Myosotis discolor | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Myosotis collina Hoffm.
| |||||||||||||||||||||
|
Незабудка ўзгоркавая[3][4] (Myosotis discolor) — від травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Этымалогія: лац.: discolor — «двухколерны»[5].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая расліна, 8-30 см, як правіла, з некалькімі сцебламі, апушанымі ля аснавання. Ніжняе лісце даўгаватае і тупое. Ствалавое лісце больш вузкае і больш вострае. Лісце мела знізу прамыя валасы. Кветкі дыяметрам ад 1.5 да 2.5 міліметраў. Спачатку бледна-жоўтыя кветкі, пазней змяняюць колер на бледна-блакітны. Арэшкі цёмна-карычневыя.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Расце ў многіх тыпах асяроддзяў пражывання, ад ўрадлівых глебаў сярод пшаніцы да абочын.
Расце па лугах, на палях — зрэдку ў заходніх частках лясных і лесастэпавых раёнаў, на ўсход да Кіева[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis collina Hoffm.
- ↑ 4,0 4,1 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 276. — 548 с.
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Euro+Med Plantbase (англ.)