Нейтроннае выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нейтроннае выпраменьванне ўзнікае пры ядзерных рэакцыях (у ядзерных рэактарах, прамысловых і лабараторных усталяваннях, пры ядзерных узрывах).

Свабодны нейтрон - гэта нестабільная, электрычная нейтральная часціца з часам жыцця прыблізна 15 хвілін (880.1 ± 1.1 секунд)[1].

Умоўна нейтроны ў залежнасці ад кінетычнай энергіі падзяляюцца на хуткія (да 10 МэВ), звышхуткія, прамежкавыя, марудныя і цеплавыя. Марудныя і цеплавыя нейтроны ўступаюць у ядзерныя рэакцыі, у выніку могуць утварацца стабільныя ці радыеактыўныя ізатопы[2].

Пры няпругкіх узаемадзеяннях узнікае другаснае выпраменьванне, якое можа складацца як з зараджаных часціц, так і з гама-квантаў.

Пры пругкіх узаемадзеяннях магчыма звычайная іанізацыя рэчыва. Пранікальная здольнасць нейтронаў вельмі вялікая па прычыне адсутнасці зараду і, як вынік, слабага ўзаемадзеяння з рэчывам. Пранікальная здольнасць нейтронаў залежыць ад іх энергіі і саставу атамаў рэчыва, з якімі яны ўзаемадзейнічаюць. Слой палавіннага аслаблення нейтроннага выпраменьвання для лёгкіх матэрыялаў у некалькі разоў меншы, чым для цяжкіх. Цяжкія матэрыялы, напрыклад металы, горш аслабляюць нейтроннае выпраменьванне, чым гама-выпраменьванне.

Нейтронная бомба[правіць | правіць зыходнік]

Нейтронная бомба адрозніваецца ад «класічных» відаў ядзернай зброі — атамнай і вадароднай бомб — перш за ўсё магутнасцю. Яна мае магутнасць каля 1 кт ТНТ, што ў 20 разоў менш за магутнасць бомбы, скінутай на Хірасіму, і прыкладна ў 1000 разоў менш вялікіх (мегатонных) вадародных бомб. Ударная хваля і цеплавое выпраменьванне, якое ўзнікае пры ўзрыве нейтроннай бомбы, у 10 раз слабейшыя, чым пры паветраным узрыве атамнай бомбы тыпу «Хірасіма». Так, узрыў нейтроннай бомбы на вышыні 100 м над зямлёй, выклікае разбурэнні толькі ў радыусе 200—300 м. Пагібельнае для ўсяго жывога дзеянне аказвае выпраменьванне хуткіх нейтронаў, шчыльнасць патоку якіх пры ўзрыве нейтроннай бомбы ў 14 раз вышэй, чым пры ўзрыве «класічных» ядзерных бомб. Нейтроны забіваюць усё жывое ў радыусе 2,5 км. Паколькі нейтроннае выпраменьванне стварае кароткачасовыя радыеізатопы, да эпіцэнтра ўзрыву нейтроннай бомбы можна «бяспечна» наблізіцца — па сцвярджэнню яе стваральнікаў — ужо праз 12 гадзін. Для параўнання, вадародная бомба надоўга заражае радыеактыўнымі рэчывамі тэрыторыю радыусам каля 7 км[3].

Зноскі

  1. J. Beringer et al. (Particle Data Group), Phys. Rev. D86, 010001 (2012) http://pdg.lbl.gov/2012/tables/rpp2012-sum-baryons.pdf
  2. Белов С. В. Средства защиты в машиностроении. Расчет и проектирование. Справочник, 1989, 366 с.
  3. Шрага М. Х. Основы токсикологии (для инженерных специальностей), 2003, 211 с.