Немата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Немата, алалія — адсутнасць або абмежаванне маўлення ў дзяцей (пры захаванні слыху і інтэлекту) ад недаразвіцця ці пашкоджанняў зон маўлення ў кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга. Адрозніваюць немату маторную (парушаецца рухальная функцыя маўлення, разуменне яго застаецца) і сенсорную (парушаецца разуменне маўлення). Прычыны захворванні і траўмы мозга, інтаксікацыі, пашкоджанні зон маўлення кары галаўнога мозга, якія ўзнікаюць у час родаў. Лячэнне: спецыяльныя лагапедычныя практыкаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]