Немцы (Верхнядзвінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Немцы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Немцы на карце Беларусі ±
Немцы (Верхнядзвінскі раён) (Беларусь)
Немцы (Верхнядзвінскі раён)
Немцы (Верхнядзвінскі раён) (Віцебская вобласць)
Немцы (Верхнядзвінскі раён)

Немцы — былая вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Была знішчаная гітлераўскімі акупантамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Ворзава Бігосаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 49 чалавек у 11 дварах[1].

16 лютага 1943 г. ў час карнай аперацыі Winterzauber гітлераўцамі было спалена 11 дамоў, забіта 22 чалавекі[1].

Пасля вайны не адрадзілася.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 г. на месцы былой вёскі насыпаны курган, пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Зноскі

  1. а б Немцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне 1941—1945, Мн., «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1990, ISBN 5-85700-012-2, С.382