Неонавая лямпа
Выгляд
Неонавая лямпа — газаразрадная лямпа з тлеючым разрадам, запоўненая неонам. У мэтах атрымання больш якаснага святла лямпы запаўняюць неонам у сумесі з геліем пад ціскам 2500—4000 Па.
Неонавыя лямпы вырабляюцца двухэлектроднымі і шматэлектроднымі. У двухэлектродных электроды робяцца аднолькавай формы для ланцугоў пераменнага току і рознай формы для работы ў ланцугах пастаяннага току. У шматэлектродных лямп катодам надаецца форма лічбаў, літар і іншых знакаў.
Патэнт на неонавую лямпу атрымаў Жорж Клод.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бензарь В. К. Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — 2-е выд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — С. 81. — 176 с. — 20 000 экз. (руск.)