Пражэктар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пражэктар тыпу 3-15-4Б узору 1939 года з дальнасцю дзеяння каля 12 км

Пражэктар (фр.: projecteur ад лацінскага projector) — асвятляльная прылада, якая пераразмяркоўвае святло лямпы (лямп) унутры малых цялесных вуглоў і забяспечвае вуглавую канцэнтрацыю патоку. У пражэктары светлавы паток лямпы канцэнтруецца ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогай люстэркавай ці люстэркава-лінзавай аптычнай сістэмы. Чарцёж першага пражэктара быў складзены Леанарда да Вінчы ў Атлантычным кодэксе. Адзін з першых пражэктараў зроблены Іванам Пятровічам Кулібіным.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пражэктары 150 Вт і 1000 Вт, часта, ужываюцца для асвятлення гаражных боксаў ці дачных ўчасткаў.

Пражэктар складаецца з крыніцы святла (лямпы, якая дае ненакіраванае, або накіраванае пад шырокім вуглом святло) і рэфлектара і/ці лінзы, якія канцэнтруюць святло ў патрэбным кірунку. Як рэфлектар звычайна выкарыстоўваюць парабалічнае, або гіпербалічнае (у выпадку выкарыстання разам з лінзай) люстэрка. Як лінзу звычайна выкарыстоўваюць лінзу Фрэнеля, што дазваляе дасягнуць меншых габарытаў і масы ў параўнанні з выкарыстоўваннем звычайных лінз. Пражэктары, прызначаны для адкрытых прастор.