Нерсес IV Дабратворны
Нерсес IV Дабратворны | |
---|---|
арм.: Ներսէս Դ Կլայեցի | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1102[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1173[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 13 жніўня |
Бацька | Q107596373? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нерсес Шнаралі (1101, крэпасць Цоўк у Кілікіі, цяпер тэрыторыя Турцыі — 13.8.1173) — армянскі царкоўны дзеяч, паэт.
Атрымаў рознабаковую адукацыю ў манастыры Кармір. 3 1126 епіскап, з 1166 каталікос Арменіі (Нерсес IV Дабратворны).
Пісаў тэксты духоўных гімнаў і малітваў, дыдактычныя вершы, свецкія песні, а таксама музыку да іх. Сістэматызаваў гадавы цыкл старажытна-армянскіх духоўных песнапенняў, дапоўніў іх уласнымі вобразамі, матывамі. Апрацаваў тэксты Гімнарыя (Шыраканы) і Літургіярыя (Патаракаматуц). Аўтар тэматычна разнастайных паэм: гістарычнай «Віпасануцюн» (1121), ліра-эпічнай «Элегія на ўзяцце Эдэсы» (1145-46, апубл. 1643), рэлігійных «Слова пра веру» (1151) і «Ісус Сын» (1152), дыдактычнай «Пра неба і свяцілы» (1162), празаічнага зборніка «Пасланні» (1166, апубл. 1788), вершаваных загадак, набліжаных да фальклору (каля 300). Яго творы прасякнуты гуманістычным і патрыятычным пафасам, адметныя шырынёй тэматыкі, непарыўнай сувяззю з вуснай народнай творчасцю.
Зноскі
- ↑ а б Nersès Claiensis, s., detto Šnorhali, patriarca di Armenia // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nerses Šnorhali Saint // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Armenian Soviet Encyclopedia, vol. 8 — Т. 8. — С. 254–255.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Св. Нерсес IV Шнорали – Клаеци “Благодатный”
- Нерсес Шнаралі // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка пра Нерсеса Шнаралі ў бібліятэцы Armenian House (арм.)
- Saint Nerses IV the Gracious "Shnorhali" Saint Nerses IV the Gracious - Shnorhali (1102 - 1173) Ս. ՆԵՐՍԵՍ ՇՆՈՐՀԱԼԻ.
- Saint Nerses IV the Gracious - Shnorhali "I Confess With Faith" “HAVADOV KHOSDOVANIM” Saint Nerses IV the Gracious - Shnorhali (1102 - 1173) "I Confess With Faith" “HAVADOV KHOSDOVANIM”
- Saint Nerses IV the Gracious "Shnorhali" Ս. ՆԵՐՍԵՍ ՇՆՈՐՀԱԼԻ "ՀԱՎԱՏՈՎ ԽՈՍՏՈՎԱՆԻՄ" Saint Nerses IV the Gracious - Shnorhali (1102 - 1173) "I Confess With Faith" Ս. ՆԵՐՍԵՍ ՇՆՈՐՀԱԼԻ "ՀԱՎԱՏՈՎ ԽՈՍՏՈՎԱՆԻՄ".
- Nikoghos Tahmizian, Nerses Shnorhali – Composer and Musician (in Armenian), 1973, Armenian Academy of Scienc
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1102 годзе
- Нарадзіліся ў Арменіі
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1173 годзе
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Святыя Армянскай апостальскай царквы
- Пісьменнікі Арменіі
- Паэты Арменіі
- Армянскамоўныя пісьменнікі
- Армянскамоўныя паэты
- Гісторыкі Арменіі
- Філосафы Арменіі
- Гісторыкі XII стагоддзя
- Каталікосы ўсіх армян
- Пахлавуні