Перайсці да зместу

Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новалукомльская ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, г. Новалукомль, вуліца Энергетыкаў, 17.
novolukomlcrb.by

УАЗ «Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Чашніцкага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Новалукомлі.

Гісторыя бальніцы пачынаецца з 1970 года, калі ў Новалукомлі быў адкрыты стацыянар на 100 ложкаў. У 1997 годзе Новалукомльская раённая бальніца была ператворана ў цэнтральную раённую бальніцу, якая аказвае высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу насельніцтву Чашніцкага раёна.

На 2017 год у зоне абслугоўвання 30959 чалавек. У бальніцы маецца 209 ложкаў, уключаючы 37 ложкаў дзённага стацыянара, а таксама 60 ложкаў сястрынскага догляду. Функцыянуе 10 спецыялізаваных аддзяленняў і Навазорская бальніца сястрынскага догляду на 50 ложкаў.

У 2017 годзе абслужана 7100 пацыентаў. Амбулаторна-паліклінічнае аддзяленне на 1125 наведванняў у змену (Новалукомльская паліклініка на 625 наведванняў у змену, Чашніцкая паліклініка на 300 наведванняў у змену, урачэбныя амбулаторыі агульнай практыкі на 200 наведванняў у змену). За год прынята 393 377 пацыентаў.

У штаце ўстановы 778 супрацоўнікаў, у тым ліку 87 урачоў і 334 сярэднія медыцынскія работнікі. 64,8 % урачоў і 74 % медработнікаў сярэдняга звяна маюць кваліфікацыйныя катэгорыі (8 урачоў і 35 медыцынскіх работнікаў маюць высокія кваліфікацыйныя катэгорыі). 7 медыцынскіх работнікаў узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Бальніца з’яўляецца базай для навучання ўрачоў-інтэрнаў і медыцынскіх работнікаў сярэдняга звяна. У 2017 годзе інтэрнатуру прайшлі 4 урачы, вытворчую практыку — 19 навучэнцаў Віцебскага і Аршанскага медыцынскіх каледжаў[1].

Спіс лекава-прафілактычных устаноў

[правіць | правіць зыходнік]

У склад установы аховы здароўя «Новалукомская ЦРБ» уваходзяць:

Зноскі