Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1950
Студэнты каля 13 500[1]
Сайт nstu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (НДТУ, руск.: Новосибирский государственный технический университет) — тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова ў Новасібірску. Заснаваны ў 1950 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны пастановай Савета міністраў СССР ад 19 жніўня 1950 г., як Новасібірскі электратэхнічны інстытут (НЭТІ), у тым жа годзе пачалася закладка першага корпуса. Першыя заняткі распачаліся ў 1953 годзе. Першы буйны будынак (студэнцкі інтэрнат) быў пабудаваны ў 1954. Першы навучальны корпус быў узведзены толькі ў 1960, да гэтага часу заняткі праводзіліся ў 6 пераабсталяваных кватэрах дома на вул. Рымскага-Корсакава. Першы выпуск адбыўся ў 1958 годзе і склаў 153 інжынеры. Сярод іх — будучыя вядучыя спецыялісты буйных прадпрыемстваў і НДІ, вядомыя кіраўнікі, акадэмікі.

У 1991 годзе інстытут адным з першых у Расіі перайшоў на шматузроўневую сістэму адукацыі.

У 1992 годзе быў перайменаваны ў Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт у сувязі з даданнем нетэхнічных факультэтаў.

У 1995 годзе ў склад універсітэта ўвайшоў Новасібірскі інстытут сацыяльнай рэабілітацыі, адзіная ў Сібіры навучальная ўстанова, дзе навучаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з розных рэгіёнаў Расіі (ад Паўночнага Каўказа да Камчаткі). На базе ўніверсітэта працуе філіял даследчага цэнтра РФ па праблемах якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.

Зноскі