Перайсці да зместу

Новасібірск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новасібірск
руск.: Новосибирск
55°02′00″ пн. ш. 82°55′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Кіраўнік Maksim Kudryavtsev[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1893
Першая згадка 1893
Плошча 502.7[2] км²
Вышыня цэнтра 153 м[3]
Водныя аб’екты Об і Іня
Часавы пояс UTC+7, OMST і KRAT[4]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 637 266 чал. (1 студзеня 2025)[5]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 383
Паштовы індэкс 630000–630992, 901073, 901077
novo-sibirsk.ru
Новасібірск (Расія)
Новасібірск
Новасібірск

Новасібірск (руск.: Новосибирск, да 1926 года — Нова-Нікалаеўск) — трэці па колькасці насельніцтва горад Расіі, найбуйнейшы горад яе азіяцкай часткі, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай федэральнай акругі, Новасібірскай вобласці і Новасібірскага раёна (у склад апошняга не ўваходзіць), цэнтр Заходне-Сібірскага эканамічнага раёна. Горад абласнога значэння, утварае муніцыпальнае ўтварэнне горад Новасібірск са статусам гарадской акругі. Месца знаходжання Паўнамоцнага прадстаўніцтва Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе, прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Пятага апеляцыйнага суда агульнай юрысдыкцыі і Касацыйнага ваеннага суда.

Цэнтр Новасібірскай агламерацыі. Найбуйнейшы гандлёвы, дзелавы, культурны, транспартны, адукацыйны і навуковы цэнтр Сібіры.

Заснаваны ў 1893 годзе, статус горада атрымаў 28 снежня 1903 (10 студзеня 1904) года. Насельніцтва — 1 635 338 чалавек (2023), самы шматнаселены горад азіяцкай часткі Расіі і самае вялікае ў Расіі муніцыпальнае ўтварэнне — горад без статусу суб’екта Расійскай Федэрацыі.

Размешчаны на абодвух берагах ракі Об побач з Новасібірскім вадасховішчам, утвораным на Обі, перагароджанай плацінай Новасібірскай ГЭС. Тэрыторыя горада — 502,7 км².

Узнік у 1893 годзе як Новая вёска разам з будаўніцтвам чыгуначнага маста цераз р. Об, пры правядзенні Транссібірскай магістралі. У 1894 годзе Новая вёска перайменавана ў пасёлак Аляксандраўскі, а ў 1895 годзе — у пасёлак Нованікалаеўскі, пераўтвораны ў снежні 1903 года (па новым стылі — у студзені 1904 года) у горад Нованікалаеўск Томскай губерні. У 1902 годзе ў чыгуначным дэпо была створана першая сацыял-дэмакратычная група. Савецкая ўлада ў горадзе абвешчана 13 (26) снежня 1917 года. 26 мая 1918 года ўлада ў Нованікалаеўску перайшла ў рукі белагвардзейскага ўрада, а 18 лістапада 1918 — калчакоўцаў. 14 снежня 1919 года горад заняты Чырвонай Арміяй. У 1921-25 гадах — цэнтр Нованікалаеўскай губерні, з 1925 — акруговы горад Сібірскага краю. З 1930 года Новасібірск — цэнтр Заходнесібірскага краю, з 1937 — Новасібірскай вобласці У 1930-я гады Новасібірск ператварыўся ў буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 у горадзе былі размешчаны многія прамысловыя прадпрыемствы і насельніцтва, эвакуіраваныя з заходніх раёнаў СССР.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
Новасібірская ЦЭЦ-5

Новасібірск — адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Заходняй Сібіры. Звышвысокая канцэнтрацыя прамысловай вытворчасці; тры чвэрці ўсёй прамысловай прадукцыі Новасібірскай вобласці вырабляецца ў горадзе. Інстытут тэрытарыяльнага планавання «Урбаніка» ў 2013 годзе ацаніў агульны аб’ём прамысловай вытворчасці горада ў 158,3 млрд рублёў, змясціўшы Новасібірск на 43 месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі. Аснову прамысловага сектара горада складаюць каля 230 буйных і сярэдніх у асноўным высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Вядучымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца энергетыка, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне, на іх долю прыпадае 94 % усёй прамысловай вытворчасці горада.

Найбуйнейшымі прамысловымі кампаніямі горада з’яўляюцца: Рэгіянальныя электрычныя сеткі, Новасібірскі завод хімканцэнтратаў (атамная прамысловасць), Сібірская харчовая кампанія, камбінат паўфабрыкатаў «Сібірскі Гурман», кампанія «Праксіма», птушкафабрыка «Кастрычніцкая», КДВ Новасібірск (харчовая прамысловасць), Элсіб, НДІ вымяральных прыбораў — Новасібірскі завод ім. Камінтэрна (машынабудаванне, радыётэхніка), Новасібірскі прыладабудаўнічы завод (машынабудаванне), Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна (чорная металургія), завод «Ферум» (чорная металургія), Новасібірскі патронны завод, ВПК-Ойл, Сібіяр (хімічная і нафтахімічная прамысловасць), завод «Экран» (шкляная прамысловасць), Газпрам міжрэгіёнгаз Новасібірск (размеркаванне і рэалізацыя газу), Новасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. Чкалава, Новасібірскі афінажны завод.

Год Колькасць
1996 1 367 700 [6]
1998 1 400 000 [7]
2009 1 397 191 [8]
2010 14 091 307 [9]
2011 1 475 136 [9]
Год Колькасць
2012 1 498 921 [10]
2013 1 523 801 [11]
2014 1 547 910 [12]
2015 1 567 087 [13]
2016 1 584 138 [14]
Год Колькасць
2017 1 602 915 [15]
2018 1 612 833 [16]
2019 1 618 039 [17]
2020 1 625 631 [18]
2021 1 633 595 [19]
Год Колькасць
2024 1 633 851 [20]
2025 1 637 266 [5]

У горадзе больш за 20 дзеючых кінатэатраў, найстарэйшымі з якіх з’яўляюцца кінатэатр ім. У. Маякоўскага (1923 год, раней называўся «Раскіно» і «Саўкіно»), «Перамога» (1926 год — «Пралеткіно» і «Кастрычнік»), «Аўрора», «Гарызонт». Ёсць залы з падтрымкай стэрэафільмаў. У горадзе працуе кінатэатр «Сінема Парк» з залай IMAX і IMAX 3D, а таксама кінатэатры з падтрымкай тэхналогіі 4D.

Чыгуначны вакзал Новасібірск-Галоўны

З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн, Новасібірскі трамвай, Новасібірскі аўтобус і Новасібірскі тралейбус.

У горадзе ёсць 3 аўтамабільныя масты цераз Об — Дзімітраўскі, Акцябрскі, Бугрынскі. Дадатковая пераправа — цераз плаціну ОбГЭС. Вядзецца будаўніцтва чацвёртага моста ў створы вуліц Іпадромскай і Станцыйнай (групай «ВІС»[21][22]). У Новасібірскім раёне каля пасёлка Мочышча знаходзіцца паўночны мост праз Об, ён выкарыстоўваецца транзітным транспартам і жыхарамі Новасібірска для выезду з горада. У межах горада размешчаны 2 вялікія аўтамабільныя масты цераз раку Іня.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]


  1. https://ngs.ru/text/politics/2024/04/16/73466840/
  2. Общая информация о Новосибирске
  3. Elevation data
  4. (unspecified title) — 2016.
  5. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка — С. 361.
  7. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 459. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  8. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  9. а б Новосибирская область. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2009-2016 годов
  10. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  11. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  12. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  13. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  14. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  15. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  16. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  18. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  19. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  20. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  21. https://wek.ru/doev-dmitrij-mytishhinskaya-xorda-odin-iz-masshtabnyx-infrastrukturnyx-proektov-v-sfere-transporta
  22. https://www.ridus.ru/doev-dmitrij-karera-upravlenca-402929.html
  23. https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
  24. Twinnings of Larnaka Праверана 14 жніўня 2018.
  25. http://admomsk.ru/web/en/city/international/russian#novosibirsk
  26. https://www.daejeon.go.kr/drh/DrhContentsHtmlView.do?menuSeq=1730
  27. https://www.daejeon.go.kr/english/EngSisterCities.do?menuSeq=7028