Новасібірскі заапарк
Славутасць | |
Новасібірскі заапарк | |
---|---|
55°03′24″ пн. ш. 82°53′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1947 |
Сайт | zoonovosib.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новасібірскі заапарк імя Расціслава Аляксандравіча Шылы (руск.: Новосибирский зоопарк имени Ростислава Александровича Шило) — адзін з найбуйнейшых заапаркаў Расіі. Плошча — 65 га, у ім утрымліваецца каля 11 000 асобін (770 відаў). Больш за 350 відаў занесены ў Міжнародную чырвоную кнігу. Каля 180 відаў унесена ў Чырвоную кнігу Расіі і Рэгіянальныя Чырвоныя Кнігі. На 77 відаў вядзецца міжнародная племянная кніга. У Новасібірскім заапарку займаюцца развядзеннем каціных і куніцавых, таму тут адна з лепшых у свеце калекцый прадстаўнікоў гэтых сямействаў. Калектыў заапарка ўдзельнічае ў 77 міжнародных праграмах па захаванні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл. З’яўляецца членам двух міжнародных саюзаў: EARAZA (Еўраазіяцкая рэгіянальная асацыяцыя заапаркаў і акварыўмаў), WAZA (Міжнародная асацыяцыя заапаркаў і акварыўмаў); кандыдат у члены EAZA (Еўрапейская асацыяцыя заапаркаў і акварыўмаў). Удзельнічае ў міжнароднай камп’ютарнай праграме ISIS.
Размяшчаецца ў Заяльцоўскім бары, Заяльцоўскі раён.