Новая газета Смаргоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Новая газета Смаргоні»
Тып газета
Краіна
Заснавана 1996

«Новая газета Смаргоні» — прыватнае выданне, якое было заснавана на асабістыя зберажэнні мужа і жонкі Улан Рамуальда Вацлававіча і Улан Наталлі Уладзіміраўны. 5 красавіка 1996 года выйшаў першы выпуск выдання фармату А4 з двух бакоў. З траўня фармат выдання павялічыўся да фармату А3, восенню 1996 года — да двух лістоў фармату А3. Тэрыторыя распаўсюджвання — горад Смаргонь і Смаргонскі раён.

Наклад незалежнага выдання дасягнуў у 2001 годзе 10 тысяч экзэмпляраў. Ён у тры разы перавышаў наклад дзяржаўнай «раёнкі»[1]. Выдаўцы зазналі судовы пераслед з боку Смаргонскага райвыканкаму. У 2003 годзе газета афіцыйна ліквідавана, да 2005 года выходзіла як частка «Местной газеты», што выдавалася ў Ваўкавыску[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]