Нові-Садскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нові-Садскі ўніверсітэт
Универзитет у Новом Саду
Univerzitet u Novom Sadu
Нові-Садскі ўніверсітэт
Арыгінальная назва Универзитет у Новом Саду
Univerzitet u Novom Sadu
Заснаваны 28 чэрвеня 1960
Рэктар Міраслаў Вескавіч
Студэнты 43 259
Выкладчыкаў 2 897
Сайт uns.ac.rs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нові-Садскі ўніверсітэт (сербск.: Универзитет у Новом Саду / Univerzitet u Novom Sadu) — сербскі ўніверсітэт у г. Нові-Сад, другі па велічыні ў краіне. Заснаваны ў 1960 годзе.

Складаецца з 14 факультэтаў, з якіх Тэхнічны факультэт імя Міхайла Пупіна знаходзіцца ў горадзе Зрэнянін (утвораны ў 1986 годзе на аснове створанага ў 1974 годзе Тэхніка-педагагічнага вучылішча), Педагагічны факультэт — у горадзе Сомбар, Эканамічны і Будаўнічы факультэты, а таксама Настаўніцкі факультэт з выкладаннем на венгерскай мове — у горадзе Субаціца, астатнія ўласна ў горадзе Нові-Сад.

У склад універсітэта таксама ўваходзіць Акадэмія мастацтваў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]