Норакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарыйская стэла.

Норакс (стар.-грэч.: Νώραξ, лац.: Norax) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Эрыфіі, дачкі велікана Герыёна.

Паводле Паўсанія, Норакс узначаліў ібераў, вывеў калонію на Сардзінію, дзе заснаваў найстаражытнейшы на востраве горад Нора[1]. Гай Юлій Солін у сачыненні «Пра цуды свету» ўслед за Паўсаніем піша, што Норакс — эпанім Норы, дадаючы, што Нора была калоніяй Тартэса[2]. Згадваецца таксама ў сачыненнях Салюстыя і Соліна.

Археалагічна прысутнасць ібераў у Норы не засведчана[3], аднак у тэксце «нарыйскай стэлы» — каменя з фінікійскім надпісам IX—VIII стагоддзя да н.э., ёсць згадка Тартэса (Таршыша), што паказвае на магчымыя сувязі фінікійскіх паселішчаў у Іспаніі з Сардзініяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паўсаній. Апісанне Элады, X, 17,5
  2. Caii Julii Solini. De Mirabilibus Mundi, Capitula IV
  3. И. Ш. Шифман. Карфаген. ИЗДАТЕЛЬСТВО С.-ПЕТЕРБУРГСКОГО УНИВЕРСИТЕТА, 2006.