Нур-Даўлет
Нур-Даўлет | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
نور دولت | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хаджы I Гірэй | ||||||
Пераемнік | Менглі I Гірэй | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Менглі I Гірэй | ||||||
Пераемнік | Менглі I Гірэй | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Менглі I Гірэй | ||||||
Пераемнік | Джанібек | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніяр | ||||||
Пераемнік | Сатылган | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
каля 1503 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гірэі | ||||||
Бацька | Хаджы-Гірэй[1] | ||||||
Дзеці | Satylghan ibn Nur Daulat[d] і Q4159846? | ||||||
Нацыянальнасць | татарын | ||||||
Веравызнанне | іслам |
Нур-Даўлет (крым. Nur Devlet, نور دولت ; ? — 1503) — крымскі хан у 1466—1467, 1467—1469, 1475—1476 г. Другі сын Хаджы-Гірэя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці бацькі ў 1466 г. успадкаваў крымскі сталец, чаму запрацівіўся яго малодшы брат Менглі, які ў 1467 г. здолеў ненадоўга авалодаць стальцом. Вярнуўшыся ў тым жа годзе да ўлады, Нур-Даўлет паспрабаваў дамовіцца з ханам Залатой Арды, запытаўшы ў яго фармальнага пацверджання сваіх паўнамоцтваў як кіраўніка Крымскага ханства (што ішло насуперак з курсам Хаджы-Гірэя на незалежнасць ханства).
У самым пачатку 1469 г. быў адхілены ад улады Менглі-Гірэем, які абапіраўся на падтрымку знатных крымскіх родаў. У якасці ганаровага арыштанта паселены ў крэпасці Кафа. З 1471 г. жыў у крэпасці Салдайя.
Вызвалены з-пад арышту падчас узяцця Салдайя асманамі ў 1475 г. Зрабіў спробу вярнуць сталец, але з-за аднаўлення ў Крыме ўлады Залатой Арды быў змушаны пакінуць Крым і шукаць сховішча ў польскага караля, які пасяліў Нур-Даўлета ў Кіеве.
Увосень 1479 г. разам з братам Айдэрам пераехаў з Кіева ў Маскву, дзе атрымаў у кіраванне г. Касімаў. У якасці ваяводы дапамагаў маскоўскім войскам у ваенных кампаніях супраць Залатой Арды. Менглі-Гірэй хацеў вярнуць брата ў Крым, але перамовы з маскоўскім гаспадаром былі безвыніковымі.
Памёр у Касімаве ў 1503 г. У 1505 г. труна з прахам Нур-Даўлета па просьбе Менглі была перавезеная ў Крым.
Зноскі
- ↑ Яз. Ази-Гирей // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 240.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев Архівавана 18 сакавіка 2007.. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.