Перайсці да зместу

Нуца Бузаладзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нуца Бузаладзэ
груз. ნუცა ბუზალაძე
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 студзеня 1997(1997-01-28) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2011—ц.ч.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нуца Бузаладзэ (груз. ნუცა ბუზალაძე; нар. 28 студзеня 1997 года) — грузінская спявачка і аўтарка песень. Прадстаўніца Грузіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2024[1], заняла 21 месца. Пераможца фестывалю «Новая хваля 2014»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бузаладзэ нарадзілася ў Тбілісі, але вырасла ў Турцыі. З 5 гадоў яна выступала ў складзе дзіцячага гурта «Мартве», а пазней была вядучай вакалісткай і гітарысткай іншага ансамбля «Мзіуры». Нуца пачала браць урокі ігры на фартэпіяна ва ўзросце 8 гадоў.

Бузаладзэ некалькі гадоў жыла ў Лос-Анджэлесе, дзе яна набыла шырокі музычны досвед. З 2024 года яе пастаянным месцам жыхарства з’яўляецца Дубай[1].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бузаладзэ пачала сольную кар’еру ў 2011 годзе, калі прыняла ўдзел у конкурсе Georgia’s Got Talent.

У 2014 годзе прыцягнула ўсеагульную ўвагу, прадстаўляючы Грузію на музычным фестывалі «Новая хваля» ў Латвіі, які яна выйграла.

У 2017 годзе Бузаладзэ выпусціла песню «White Horses Run», з якой яна заняла другое месца ў грузінскім адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2017.

У 2019 годзе выпусціла дэбютны альбом Nutsa22 на грузінскай і англійскай мовах.

У 2023 годзе спявачка прымала ўдзел у дваццаць першым сезоне шоу American Idol, заняўшы месца ў топ-12[1][3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в International Idol Nutsa Buzaladze to represent Georgia (англ.). Eurovision.tv. European Broadcasting Union (12 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2024. Праверана 12 студзеня 2024.
  2. Нуца Бузаладзе представит Грузию на конкурсе песни «Евровидение-2024» (руск.). Eurofestival News (12 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2024. Праверана 12 студзеня 2024.
  3. Trasatti, Ruben. Eurovision 2024: per la Georgia Nutsa Buzaladze da American Idol (італ.). Eurofestival News (12 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2024. Праверана 12 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]