Ньюфаўндленд (парода сабак)
| Ньюфаўндленд | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыкі | |
| Рост |
сабакі: 71 см сукі: 66 см |
| Маса |
сабакі: 68 кг сукі: 54 кг |
| Паходжанне | |
| Краіна | Канада |
| Класіфікацыя МКФ | |
| Група | 2 |
| Секцыя | 2 |
| Нумар стандарту | 50 |
| Ньюфаўндленд на Вікісховішчы | |
Ньюфаўндленд, вадалаз — парода службовых сабак. Апісаны ў канцы 15 стагоддзя на аднайменным востраве і ўзбярэжжы паўвострава Лабрадор (Канада). Сфарміраваны ў Заходняй Еўропе (завезены ў 18 стагоддзі); на Беларусі гадуюць з 1949 года.
Першыя пісьмовыя згадкі пра ньюфаўндлендаў датуюцца XVIII стагоддзем, але ў кіналагічным асяроддзі лічыцца, што продкі іх значна старажытнае. Яшчэ ў X стагоддзі вялікія, вынослівыя сабакі жылі побач з карэннымі народамі выспы Ньюфаўндленд, які размешчаны ля берагоў Паўночнай Амерыкі.[1]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня ў карку 62—75 см, маса 50—68 кг (самцы буйнейшыя). Касцяк і мускулатура магутныя. Тулава шырокае. Галава вялікая, круглая, з кароткай мясай і віслымі вушамі. Хвост прамы або шаблепадобна выгнуты. Шэрсць доўгая (акрамя мысы і вушэй), прамая ці злёгку хвалістая, з вельмі густым падшэрсткам, не намакае ў вадзе. Масць чорная, цёмна-бурая ці карычневая, часам з белымі плямамі; у разнавіднасці ньюфаўндленда ландсір (крыху вышэйшая) — белая з чорнымі ці бурымі галавой, «сядлом» на спіне, крыжам і верхняй часткай хваста.
Добра плаваюць і ныраюць. Ураўнаважаныя, пільныя, адважныя; лёгка дрэсіруюцца. Ньюфаўндлену ўласцівы моцныя цяга да вады і выратавальны інстынкт. Выкарыстоўваюць для ратавання на вадзе, вартаўнічай службе, выцягвання рыбалоўных сетак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).