Нявер’е Фамы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нявер'е Фамы)
Jump to navigation Jump to search

Нявер'е Фамы - эпізод Новазапаветняга апавядання, калі адзін з вучняў Ісуса Хрыста, Фама адмовіўся верыць, што ўваскрослы Хрыстос аб'явіўся дзесяці іншым апосталам, пакуль ён сам не ўбачыць і дакранецца да ранаў, атрыманых Ісусам на крыжы.

Падзея шырока адлюстроўвалася ў мастацтве, эпізод з нявер'ем Фамы пачаў часта паказваецца як мінімум з 5-га стагоддзя, з яго выявай адлюстроўвае спектр багаслоўскіх інтэрпрэтацый.

Сэнс падзеі выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці, тэрмін Фама няверуючы азначае чалавека, які упарта адмаўляецца верыць у падзеі ці факты, якія шырока прызнаны іншымі людзьмі.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Эпізод запісаны толькі ў Евангеллі ад Яна, і адсутнічае ў сінаптычных Евангеллях. Згодна Яна 20:24-29:

24. А Тамаш [Фама], адзін з дванаццаці, званы Дыдымас, не быў разам з імі, калі прыйшоў Ісус.
25. Казалі яму іншыя вучні: "Мы бачылі Госпада". А ён казаў ім: "Калі не ўбачу ран ад цвікоў на руках Яго, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу сваёй рукі ў бок Яго, не ўверу".
26. І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Прыйшоў Ісус, калі дзверы былі замкнёны, і стаў пасярод іх, і сказаў "Супакой вам".
27. Потым сказаў Тамашу: "Укладзі палей твой сюды і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды не будзь бязверным, але верным".
28. Адказаў Тамаш і сказаў Яму: "Госпад мой і Бог Мой!"
29. Кажа яму Ісус: "Ты паверыў, бо Мяне ўбачыў. Шчасныя тыя, што не бачылі Мяне, а ўверылі".[1]

Каментатары адзначаюць, што Ян пазбягае апісання, ці Фама на самай справе "дакрануўся" да рукі Хрыста. Да Рэфармацыі звычайна лічылася і адлюстроўвалася ў мастацкіх малюнках, што Фама зрабіў так, у той час як пратэстанцкія пісьменнікі часта думалі, што ён не рабіў. Каталіцкая інтэрпрэтацыя была, што, хоць Ісус сцвярджае перавагу тых, хто мае веру без рэчыўных доказаў, Ён тым не менш гатовы паказаць Фаме сваю рану, і даць яму адчуць Яго. Гэта было выкарыстана багасловамі для заахвочвання выкарыстання фізічных адчуванняў, такіх, як паломніцтва, пашана да мошчаў і рытуалаў для ўмацавання хрысціянскіх вераванняў. Пратэстанцкія тэолагі ж падкрэслівалі словы Ісуса пра перавагу веры.

Адлюстраванне ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У мастацтве гэтая тэма нявер'я апостала Фамы шырока адлюстоўвалася па меншай меры ў пачатку 6-га стагоддзя, калі яна з'яўляецца ў мазаіках на базыліцы Сант-Нуово ў Равене і на ампулах Монца. У гэтых малюнках, як пазней і ў стылі барока, як правіла, намалявы момант, калі Фама ставіць пальцы ў бакі Ісуса. Выявы выкарыстоўваліся, каб падкрэсліць важнасць фізічных досведаў і доказаў для верніка. Равенская мазаіка апісвае Ісуса, Які падняў руку высока, каб раскрыць рану ў баку, яго поза часта такая, што раны на яго руках таксама можна ўбачыць, і часта таксама і раны на нагах.

Тэма атрымала асаблівую папулярнасць у мастацтве Контррэфармацыі як зацвярджэнне каталіцкай дактрыны супраць пратэстанцкай адмовы ад каталіцкіх практык. У каталіцкай інтэрпрэтацыі, хоць Ісус сцвярджае перавагу тых, хто мае веру без рэчыўных доказаў, Ён тым не менш гатовы паказаць Фаме Сваю рану, і даць яму адчуць Яго. Нявер'е святога Фамы Караваджа (каля 1601-1602) у цяперашні час з'яўляецца самым вядомым малюнкам (у якім Фама незвычайна паказаны справа ад Ісуса), але ёсць і многія іншыя, асабліва ў Утрэхтскія караваджысты, чый жывапіс быў у пратэстанцкім асяроддзі. Сцэну намалявалі таксама Рэмбрандт і Рубенс.

  1. Згодна перакладу Беларускага біблейскага таварыства (2012)