Няшчасны выпадак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Няшчасны выпадак — неспадзяваная падзея, нечаканы збег абставін, што пацягнуў цялеснае пашкоджанне або смерць.

Тыповымі прыкладамі з'яўляюцца аўтамабільная катастрофа (або трапленне пад машыну), падзенне з вышыні, трапленне прадметаў у дыхальныя шляхі, падзенне прадметаў (цэгла, ледзяшы) на галаву, паражэнне электрычным токам. Фактарамі рызыкі могуць быць невыкананне тэхнікі бяспекі, ужыванне алкаголю[1]. Няшчасны выпадак з'яўляецца адной з вядучых прычын смерці ў Расіі[2]. Смерць вядомых людзей у выніку няшчаснага выпадку звычайна прыцягвае шырокую ўвагу. Часта не атрымліваецца ўсталяваць, ці быў гэта няшчасны выпадак, самагубства ці забойства.

У страхаванні няшчасны выпадак трактуецца як раптоўная кароткачасовая знешняя падзея для застрахаванага, якая адбылася на працягу тэрміну дагавора, якая пацягнула за сабой цялесныя пашкоджанні (гібель) застрахаванага ў выніку ДТЗ, пажару, выбуху, стыхійных з'яў — за выключэннем супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб.

Віды няшчасных выпадкаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтакатастрофа
  • Трапленне пад машыну
  • Пажар
  • Угаранне
  • Утапленне
  • Падзенне на роўным месцы
  • Падзенне з вышыні
  • Падзенне ў яму
  • Паражэнне электрычным токам
  • Неасцярожнае абыходжанне з электрапілой
  • Неасцярожнае абыходжанне з выбуховымі матэрыяламі
  • Вытворчыя траўмы
  • Атручванне

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.rand.org/pubs/research_briefs/RB5056z1.html Кризис смертности в России | Алкоголизм, заболеваемость и ухудшение здравоохранения
  2. http://demoscope.ru/weekly/029/tema01.php Смертность от внешних причин в России с 1870 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]