Перайсці да зместу

Ніжне-Волжскі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніжне-Волжская вобласць)
Ніжне-Волжскі край
Краіна  СССР
Статус Край
Уваходзіць у РСФСР
Уключае АССР Немцаў Паволжа
Калмыцкая аўтаномная вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Саратаў (1928-1932) → Сталінград (1932-1934)
Найбуйнейшыя гарады Сталінград
Саратаў
Астрахань
Вольск
Дата ўтварэння 21 мая 1928 года
Дата скасавання 10 студзеня 1934 года
Афіцыйная мова руская
Насельніцтва
  • 5 700 000 чал. (1932)[1]
Плошча
  • 333 900 км² (1930)
Ніжне-Волжскі край, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжне-Волжскі край (руск.: Нижне-Волжский край) — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 21 мая 1928 года па 10 студзеня 1934 года (з 21.05.1928 па 11.06.1928 пад назвай Ніжне-Волжская вобласць).

21 мая 1928 года з Астраханскай, Саратаўскай, Сталінградскай губерняў, Калмыцкай аўтаномнай вобласці і часткі Пугачоўскага павета Самарскай губерні была створана Ніжне-Волжская вобласць[2].

11 чэрвеня 1928 года яна была перайменавана ў Ніжне-Волжскі край[3]. Адміністрацыйным цэнтрам края з 1928 па 1932 год з’яўляўся Саратаў, з 10 студзеня 1932[4] па 1934 — Сталінград[5].

28 чэрвеня 1928 года ў склад Ніжне-Волжскага края ўключана АССР Немцаў Паволжа[6].

23 ліпеня 1928 года пастановай УЦВК зацверджана адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура, якая ўключала ў сябе 8 акруг, 76 раёнаў (без уліку раёнаў АССР Немцаў Паволжа, Калмыцкай аўтаномнай вобласці) і чатыры гарады, непасрэдна падпарадкаваныя крайвыканкаму: Саратаў, Сталінград, Вольск і Астрахань[7][8]:

Назва Цэнтр
Астраханская акруга Астрахань
Балашоўская акруга Балашоў
Вольская акруга Вольск
Камышынская акруга Камышын
Пугачоўская акруга Пугачоў
Саратаўская акруга[9]. Саратаў[9]
Сталінградская акруга Сталінград
Хапёрская акруга Урупінск
АССР Немцаў Паволжа Энгельс
Калмыцкая аўтаномная вобласць Эліста

Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 23 ліпеня 1930 года акругі былі скасаваны на ўсёй тэрыторыі СССР — край стаў падзяляцца на раёны[7].

1 красавіка 1932 года УЦВК пастанавіў «пералічыць па Ніжне-волжскім краі Ягадна-палянскі раён у існых граніцах у склад АССР Немцаў Паволжа»[10].

10 студзеня 1934 года Ніжне-Волжскі край быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краі[11].

У 1932 годзе Ніжне-Волжскі край на поўначы межаваў са Сярэдняволжскім краем, на захадзе — з Паўночна-Каўказскім краем і Цэнтральна-Чарназёмнай вобласцю, на ўсходзе — з Казахскай АССР, на поўдні — з Дагестанскай АССР[7].

Агульная плошча тэрыторыі края складала больш 333,9 тыс. км2 (паводле даных 1930 года). Насельніцтва складала 5,7 млн чалавек (паводле даных 1932 года)[7].

  1. Арчебасова Н. А. Нижневолжский крайМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  2. Постановление ВЦИК и СНК РСФСР от 21.05.1928 «Об образовании Нижне-Волжской области»
  3. Постановление ВЦИК и СНК РСФСР от 11.06.1928 «О переименовании Нижне-Волжской области в Нижне-Волжский край»
  4. Постановление Президиума ВЦИК от 10.01.1932г. // Известия. — 1932. — Студзень — № 16. — С. 2.
  5. История АТД Сталинградского края 2012, с. 7.
  6. Постановление Президиума ВЦИК от 28.06.1928 «О вхождении АССР Немцев Поволжья в состав Нижне-Волжского края»
  7. а б в г Большая российская энциклопедия 2013.
  8. История АТД Сталинградского края 2012, с. 6.
  9. а б 1 ліпеня 1929 года Саратаўская акруга была перайменавана ў Аткарскую, а яе цэнтр перанесены ў Аткарск. Гл.: Саратаўскі раён. Электронны летапіс Саратаўскай губерні. elsso.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 5 студзеня 2018.
  10. О Перечислении по Нижне-Волжскому края Ягодно-Полянского района в состав АССР Немцев Поволжья. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 снежня 2012.
  11. Постановление ВЦИК от 10.01.1934 «О разделении Нижневолжского края на Саратовский край с центром в г. Саратове и Сталинградский край с центром в г. Сталинграде»