Камышын
| Горад | |||||
| Камышын | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Камышин | |||||
|
|||||
| 50°05′ пн. ш. 45°24′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1668 | ||||
| Плошча | 81 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 50 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 115 983[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 84457 | ||||
| Паштовыя індэксы | 403870—403895 | ||||
|
|
|||||
| admkamyshin.info | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Камышын (руск.: Камышин) — горад у цэнтральнай частцы Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камышынскага раёна.
Горад размешчаны на правым беразе Валгаградскага вадасховішча, у вусці ракі Камышынка, за 200 км на поўнач ад Валгаграда. У горадзе размешчаны: рачны порт, чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі. Праз горад праходзіць федэральная аўтамабільная траса 1Р228 Сызрань — Саратаў — Валгаград. За 16 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Лебядзінае».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе дзейнічае аўтобусны транспарт, які абслугоўвае 24 маршруты. Левы і правы бераг ракі Камышынкі (адпаведна новы і стары горад) злучае Барадзінскі мост, вядуцца размовы аб будаўніцтве другога моста ў раёне трэцяга гарадка. Муніцыпальныя аўтобусы падпарадкаваныя аўтакалоне № 1733, таксама існуе разгорнутая сетка маршрутных таксі. Кошт праезду ў аўтобусах 7 рублёў (700 беларускіх рублёў), аўтобусах ПАЗ фірмы «Алёша» 8 рублёў (800 беларускіх рублёў), у маршрутных таксі 9 рублёў (900 беларускіх рублёў). У 1980-х гадах планавалася будаўніцтва тралейбуснай лініі, але праект не быў завершаны. У памяць аб гэтым на дамбе (вул. Базарава) знаходзіцца электрычная падстанцыя, а на Саратаўскай трасе стаяць апоры ЛЭП.
Даныя ў гэтым артыкуле прыведзены станам на 2010 год. |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ільза Канстанцінаўна Лакштанава (1923 — ?) — беларуская актрыса.
- Аляксей Пятровіч Марэсьеў
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камышын