Энгельс (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Энгельс (руск.: Энгельс) — горад (з 1914) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Энгельскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 233,9 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1747 годзе. Да 1931 года называўся Пакроўск.
Размешчаны на левым беразе ракі Волгі, насупраць Саратава.
Тралейбусны завод, завод спецыялізаваных аўтамабіляў, транспартнага машынабудавання, трубны завод і інш.
У горадзе размешчана авіябаза Энгельс ВПС Расіі, на якой дыслакуецца 22-я гвардзейская Данбаская цяжкая бамбавальная дывізія Далёкай авіяцыі ВПС РФ. Гэта адна з двух (нараўне з авіябазай Украінка) дзеючых баз расійскай стратэгічнай авіяцыі, на якой размешчаныя бамбардыроўшчыкі з ядзернай зброяй.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Фелікс Валянцінавіч Яшкоў (нар. 1964) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
- Яўгенія Васільеўна Сікорская (1921—2012) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Энгельс (горад)