Ніжняе Конга (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніжняе Конга
Bas-Congo
Краіна Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ДР Конга
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Матады
Афіцыйныя мовы кіконга, французская
Насельніцтва (2006) 3 734 600
Шчыльнасць 69,3 чал./км²
Плошча 53 920 км²
Ніжняе Конга на карце
Часавы пояс +1
Код ISO 3166-2 BC
Індэкс FIPS CG08
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Ніжняе Конга на Вікісховішчы

Ніжняе Конга (фр.: Bas-Congo) — правінцыя ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле новай канстытуцыі краіны ад 2005 года, правінцыя Ніжняе Конга ў ранейшых межах з 2009 года пераўтвараецца ў правінцыю Цэнтральнае Конга (Congo Central).

Плошча правінцыі Ніжняе Конга складае 53 920 км². Колькасць насельніцтва — 3 734,6 тыс. чалавек (на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва — 69,3 чал./км ² (на 2006 год). Адміністрацыйны цэнтр — горад Матады. Насельніцтва правінцыі ў асноўным прадстаўлена народам баконга, размаўляе на мове кіконга.

Правінцыя была ўтворана ў 1960 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці Бельгійскага Конга і першапачаткова насіла назву Цэнтральнае Конга.