Усходняе Касаі (правінцыя)
Усходняе Касаі | |
---|---|
Kasaï-Oriental | |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Мбужы-Маі |
Афіцыйныя мовы | суахілі, французская |
Насельніцтва (2005) | 2 702 430 |
Шчыльнасць | 285 чал./км² |
Плошча | 9 481 км² |
![]() |
|
Часавы пояс | +2 |
Код ISO 3166-2 | KE |
Індэкс FIPS | CG04 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Усходняе Касаі (фр.: Kasaï-Oriental) — кангалезская правінцыя. Адміністрацыйны цэнтр — Мбужы-Маі. Асноўная крыніца даходу правінцыі — здабыча дыяментаў. Некалі шырокая цэнтральная правінцыя, якая мяжуе на паўночным захадзе з Экватарыяльнай, а на паўднёва захадзе з Катангай. У выніку адміністрацыйнай рэформы 2005 года правінцыя была падзелена на тры часткі, назва Усходняе Касаі захавалася толькі за цэнтральнай часткай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля міграцыі банту, на тэрыторыі рэгіёна склалася народнасць лубу, які да XVI стагоддзя стварыў уласную дзяржаўнасць. Касаі увайшлі ў склад бельгійскага каралеўскага ўладання ў канцы XIX стагоддзя. Пасля здабыцця краінай незалежнасці, у рэгіёне ўзмацніліся сепаратысцкія настроі пад кіраўніцтвам Альбера Каланджы, узмоцненыя багатай рэсурсавай базай.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва правінцыі — 2 702 430 чалавек (2005)[1].
Зноскі
- ↑ Provinces of the Democratic Republic of Congo (Congo Kinshasa) (англ.). Праверана 27 мая 2011.