Нікалас Бет
Нікалас Бет | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | лёгкаатлет, hurdler |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1990[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2018[3] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Нікалас Бет (27 студзеня 1990 — 8 жніўня 2018) — кенійскі лёгкаатлет, бягун на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Кеніі ў 2013, 2014 і 2015 гадах, а таксама бронзавы прызёр у 2011 годзе. На адборачным чэмпіянаце Кеніі 2015 года стаў пераможцам. Выступаў на Гульнях Садружнасці 2014 года, але не змог выйсці ў фінал.
У фінале чэмпіянату свету 2015 года ў Пекіне пабіў нацыянальны рэкорд 22-гадовай даўніны, прабегшы за 47,79. Папярэдні рэкорд быў усталяваны Эрыкам Кетэрам у 1993 годзе.
28-гадовы лёгкаатлет Нікалас Бет разбіўся на машыне. Трагедыя адбылася 8 жніўня, праз дзень пасля таго, як бягун вярнуўся ў родную Кенію пасля чарговых спаборніцтваў.
Зноскі
- ↑ Nicholas Kiplagat Bett // World Athletics Database
- ↑ https://results.gc2018.com/en/athletics/athlete-profile-n6050503-nicholas-kiplagat-bett.htm
- ↑ https://www.nation.co.ke/sports/athletics/Nicholas-Bett-had-been-signed-up-by-Turkish-club/1100-4704378-c6ke6jz/index.html — Daily Nation. Праверана 9 жніўня 2018.