Нікіфар Каліст Ксанфопул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нікіфар Каліст Ксанфопул
Дата нараджэння 1256[1][2][3]
Дата смерці 1335[1][2][3]
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык царквы, гісторык, пісьменнік

Нікіфар Каліст Ксанфопул (грэч.: Νικηφόρος Κάλλιστος Ξανθόπουλος, памёр каля 1350) — царкоўны гісторык, манах Сафійскага манастыра ў Канстанцінопалі.

Яго «Царкоўная гісторыя» (у 18 кнігах) даведзена да смерці візантыйскага імператара Фокі (611); у прадмове аўтар абяцаў працягваць апавяданне пра далейшы час, які, можа быць, і існаваў, але да цяперашняга часу не знойдзены. Лепшую частку сачынення складае апісанне эпохі імператара Юстына і Юстыніяна; але наогул сачыненне характарызуецца адсутнасцю гістарычнай крытыкі. Адзіны рукапіс гэтага сачынення знойдзены ў Афінскай бібліятэцы, адкуль яна перанесена ў Канстанцінопаль, а затым у Венскую бібліятэку. Выдадзена ў лацінскім перакладзе Ланжам (Lange) у 1553.

Нікіфар вядомы таксама як аўтар службы «Жываноснай Крыніцы» і шэрагу сінаксарыяў Поснай і Цвятной Трыёдзяў. Таксама ім былі напісаны тлумачэнні на некаторыя набажэнскія спевы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #10095443X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
  2. 2,0 2,1 Nicephorus Callistus Xanthopulus // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  3. 3,0 3,1 Nicephorus Callistus Xanthopulus // opac.vatlib.it

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]