Нінель Трафімаўна Жыжаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Т. Жыжаль)
Нінель Трафімаўна Жыжаль
Дата нараджэння 30 снежня 1935(1935-12-30) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер касцюмаў
Месца працы
Вучоба
Член у

Нінель Трафімаўна Жыжаль (нар. 30 снежня 1935, Менск) — беларускі мастак па касцюмах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1955 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Выкладала ў Беларускім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. 3 1962 года мастак-мадэльер Рэспубліканскага дома мадэляў. У 1971—1992 гадах мастак па касцюмах кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1977 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Касцюмы Жыжаль адпавядаюць жыццёвым і гістарычным характарыстыкам персанажаў, суадносяцца з вобразным строем герояў кінатвораў. Найбольш адметныя работы ў кінафільмах — «Братушка» (1975), «Нядзельная ноч», «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (абодва 1976), «Чорная бяроза» (1977), «Пункт адліку» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1980), «Подых навальніцы» (1982), «Знак бяды» (1986), «Пераправа» (1987), «Наш браняпоезд» (1988) і інш.; у тэлефільмах — «Вясковая казка», «Пасля кірмашу» (абодва 1972), «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1973), «Пастух Янка» (1976), «Апошняе лета дзяцінства» (1982) і інш. Працуе ў жывапісе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]