Ольштынска-Гданьская епархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ольштынска-Гданьская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Ольштын, Польшча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 лістапада 2020 года было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы. Цэнтрам новай епархіі стаў горад Ольштын, а кафедрай — царква Пакрова Святой Багародзіцы.

Епархія ўтворана на частцы тэрыторыі Перамышльска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію.

Апостальскім адміністратарам новай епархіі стаў Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі архібіскуп Яўген Паповіч[1].

Зноскі