Апостальская адміністратура для каталікоў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Апостальская адміністратура
Apostolica Administratio Kasakstanianus
Греко-католическая церковь в Караганде.jpg
Візантыйскі абрад
Галоўны горад Караганда
Краіна Flag of Kazakhstan.svg Казахстан, Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан, Flag of Tajikistan.svg Таджыкістан, Flag of Kyrgyzstan.svg Кыргызстан, Flag of Turkmenistan.svg Туркменістан
Дата заснавання 2019
Кафедральны сабор Сабор Пакрова Багародзіцы
Іерарх Васіль Гавера
Плошча дыяцэзіі 4.000.000 км² км²
Насельніцтва дыяцэзіі 50.000.000 чал.
Афіцыйны сайт catholic-kazakhstan.org/…
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Апостальская Адміністратура для каталікоў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі — (лац.: Apostolica Administratio Kasakstanianus) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Карагандзе. Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на тэрыторыю Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Таджыкістана і Узбекістана. Структура падпарадкоўваецца наўпрост Святому Прастолу і з УГКЦ мае толькі гістарычную сувязь, а кананічна і адміністратыўна не мае з гэтай Царквой ніякіх сувязяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя грэка-каталікоў у Казахстане пачынаецца з часоў ганенняў, калі тысячы ўкраінцаў з Заходняй Украіны былі дэпартаваныя ў Казахстан, альбо, адбыўшы доўгія тэрміны ў сталінскіх лагерах Сібіры, КарЛАГа і СтэпЛАГа, не мелі магчымасцяў вярнуцца ва Украіну і прыехалі да сваіх сваякоў у Казахстан, дзе тыя апынуліся на прымусовых паселішчах.

У канцы 50-х гадоў грэка-каталіцкія святары, вызваленыя з-за кратаў, прыязджалі ў Казахстан і вялі падпольную душапастырскую дзейнасць сярод каталікоў лацінскага і візантыйскага абрадаў. Па прычынах масавых рэпрэсій у Казахстане апынуліся дзясяткі тысяч немцаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. Сярод іх варта вылучыць Блажэннага Святамучаніка Аляксея Зарыцкага, епіскапа Аляксандра Хіру, святароў Стэфана Прышляка, Мар'яна Шабана, Зялінскага, Мыцька, Салітыцкага і інш.

Спачатку Набажэнствы адбываліся па зямлянках, пазней у прыватных дамах. У 1980 годзе Уладыка Аляксандр Хіра асвяціў новапабудаваную рыма-каталіцкую царкву ў Карагандзе, дзе праводзілі Набажэнствы для шматлікіх украінцаў у тым лику грэка-каталіцкія святары.

Пасля распаду Савецкага Саюза і легалізацыі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Карагандзе ў 1993 годзе быў зарэгістраваны грэка-каталіцки прыход. У 1996 годзе нямецкая дабрачынная арганізацыя "Рэнавабіс" падарыла для прыхода невялікую зборную драўляную царкву, якую 27 красавіка 1997 года асвяціў Апостальскі Візітатар для верных УГКЦ у Казахстане і Сярэдняй Азіі епіскап Васіль Медвіт.

20 мая 2001 г. епіскап Васіль Медвіт разам з архиепискапам Марыянам Алесем, Апостальскім Нунцыем у Казахстане і Сярэдняй Азіі, і епискапам Томашам Пэтай, Апостальскім Адміністратарам Астаны, асвяціў храм Святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла ў Паўладары. Працуючы ў Паўладары, а. Ірыней таксама рэгулярна наведваў арганізаваныя ім дзве грэка-каталіцкія суполкі ў Шыдэртах і Бярозаўцы.

8 лістапада 2002 года Святы Прастол прызначыў настаяцеля грэка-каталіцкага прыхода ў Карагандзе святара Васіля Гаверу, Апостальскім Дэлегатам для ўсіх каталікоў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. 18 верасня 2005 года святар Васіль Гавера атрымаў тытул мітрафорнага протаіерэя, пасля чаго асвяціў грэка-каталіцкі храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Карагандзе.

26 верасня 2007 года ў Сатпаеве адбылося асвячэнне новага грэка-каталіцкага храма Святой Раўнаапостальнай княгіні Вольгі — прыходу Святога Прарока Іллі. Драўляны храм, збудаваны па старажытнай тэхналогіі без адзінага цвіка, пабудаваны на ахвяраванні прыхаджан і дзякуючы дапамозе грэка-каталікоў з Украіны і далёкага замежжа. Будаўніцтва гэтага прыходу блаславіў Вярхоўны Архіепіскап УГКЦ Любамір Гузар, а асвяціць новы храм прыбыў епіскап, Апостальскі Дэлегат для грэка-каталікоў Казахстана і Сярэдняй Азіі Васіль Гавера. Таксама прыехалі афіцыйныя прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Казахстане і госці з ЗША.

У 2013 годзе асвячаны грэка-каталіцкі храм Святога Язэпа ў Астане

У верасні 2013 года Кардынал Леанарда Сандры асвяціў грэка-каталіцкі храм Св. Язэпа Абручніка ў Астане. Прэфект Кангрэгацыі па Справах Усходніх Цэркваў высока ацаніў дасягненні кіраўніцтва Рэспублікі Казахстан для рэлігійнай свабоды грамадзян, асабліва адзначыўшы «дух згоды і разумення, які існуе паміж усімі рэлігійнымі супольнасцямі прысутнымі тут».

1 чэрвеня 2019 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую Адміністратуру. Апостальскім Адміністратарам новастворанай царкоўнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васіля Гаверу, які дагэтуль быў дэлегатам Кангрэгацыі па Справах Усходніх Цэркваў для вернікаў на гэтай тэрыторыі[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Па данных на 2013 год да Апостальскай Адміністратуры адносяцца 5 зарэгістраваных прыходаў: Караганда, Астана, Паўладар, Шыдэрты і Сатпаеў. У Апостальскай Адміністратуры служылі 9 святароў і 5 манахіняў з Кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Мова Багаслужбаў выкарыстоўваецца царкоўнаславянская, руская і ўкраінская.

Зноскі