Опера Астаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэатр "Астана Опера"
Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета "Астана Опера"
Тып тэатра музычны
Заснаваны 21 чэрвеня 2013 года
Заснавальнік Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў
Будынак тэатра
Адрас 010000, Астана, вул. Кунаева, д. 1
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Аўтар праекта Рэната Аркеці
Архітэктар Беджэт Паколі
Скульптар М. Мансураў, Т. Ермакоў, К. Нурбатураў
Адкрыты 21 чэрвеня 2013 года
Кіраўніцтва
Ведамства Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан
Дырэктар Талеўбек Альпіеў
Мастацкі кіраўнік Алтынай Асылмуратава
Галоўны дырыжор Алан Бурыбаеў
Галоўны балетмайстар Турсынбек Нураліеў
Галоўны хормайстар Ержан Даутаў
Сайт astanaopera.kz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета «Астана Опера» — тэатр у Астане, збудаваны ў 2010—2013 гадах. Галоўны акадэмічны музычны тэатр Казахстана, заснаваны па ініцыятыве прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. З’яўляецца асноўнай сцэнічнай пляцоўкай казахстанскага класічнага балета.

Будынак тэатра прызнаны маладым помнікам архітэктуры нацыянальнага значэння[1].

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Будынак быў завершаны за няпоўных тры гады. Будаванне вялося ў 2010—2013 гадах і абыйшлося ў 320 мільёнаў долараў. Над вонкавым абліччам і інтэр’ерамі тэатра працавала каманда архітэктараў, будаўнікоў і спецыялістаў з 33 краін. Прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў увесь час уносіў у праект свае карэктывы, у тым ліку, ужо на стадыі практычнага ажыццяўлення. Так, па яго прапанове, была павялічана вышыня галоўнага тэатральнага фае. Падлога, сцены, дэкаратыўныя панэлі і вітыя мармуровыя ўсходы гэтага фае аздоблены наборным сіцылійскім мармурам.

Трупа[правіць | правіць зыходнік]

Трупа была сфармавана шляхам конкурснага адбору. Журы, у якое, сярод іншых, уваходзілі прадстаўнікі такіх найбуйных тэатраў, як «Ла Скала», Вялікі і Марыінскі, займалася падборам аркестрантаў, спевакоў і танцораў[2].

Першае прадстаўленне было дадзена 21 чэрвеня 2013 года выкананнем оперы Мукана Тулебаева «Біржан і Сара».

Спачатку тэатр функцыянаваў як акцыянернае таварыства[3].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2014 года Нурсултан Назарбаеў памяняў кіраўніка тэатра з Т. Мухамеджанава на Т. Альпіева. У сакавіку 2015 года на пасаду мастацкага кіраўніка балета была запрошана прыма-балярына Марыінскага тэатра Алтынай Асылмуратава, а на пасаду галоўнага дырыжора — дырыжор Алан Бурыбаеў.

Зноскі