Вялікі тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі тэатр
Moscow 05-2012 Bolshoi after renewal.jpg
Будынак Асноўнай сцэны Вялікага тэатра (2012)
Заснаваны

1776

Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

Сцяг Расіі Расія: г. Масква, Тэатральная плошча(руск.) бел., дом 1, (495) 455-55-55

Кіраўніцтва
Дырэктар

Уладзімір Урын(руск.) бел.[1][2]

Мастацкі кіраўнік

балетаСяргей Філін(руск.) бел.
оперыМаквала Касрашвілі(руск.) бел.

Галоўны дырыжор

Туган Сахіеў(руск.) бел.[3]

Галоўны балетмайстар

Юрый Грыгаровіч

Галоўны хормайстар

Валерый Барысаў

Спасылкі

bolshoi.ru/ru/

Commons-logo.svg Вялікі тэатр на Вікісховішчы

Вялікі тэатр (руск.: Большой театр), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры.

Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай М. Медоксам(руск.) бел. і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы Пятроўка(руск.) бел. (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава(руск.) бел.; рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, А. Горскі(руск.) бел.) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога Опернага тэатра Зіміна(руск.) бел. працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з'ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац).

У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры М. Галаванаў(руск.) бел., Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі В. Барсава(руск.) бел., Н. Абухава(руск.) бел., С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава(руск.) бел., Г. Вішнеўская, У. Атлантаў(руск.) бел., Алена Васілеўна Абразцова, Я. Несцярэнка(руск.) бел., Т. Сіняўская, Т. Мілашкіна(руск.) бел., Б. Рудэнка(руск.) бел., Ю. Гуляеў(руск.) бел., А. Вядзернікаў(руск.) бел., Ю. Мазурок(руск.) бел.; салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская(руск.) бел., М. Сямёнава(руск.) бел., М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава(руск.) бел., К. Максімава(руск.) бел., У. Васільеў, М. Ліепа, В. Гардзееў(руск.) бел., Н. Сямізорава(руск.) бел., Н. Ананіяшвілі(руск.) бел.; рэжысёры Л. Баратаў(руск.) бел., Б. Пакроўскі(руск.) бел.; балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн., 1997 Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Зноскі