Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» | |||
---|---|---|---|
Ordine al Merito della Repubblica Italiana | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Ordine al Merito della Repubblica Italiana | ||
Краіна | Італія | ||
Тып | Ордэн | ||
Кім уручаецца | прэзідэнт Італіі | ||
Дата заснавання | 1951 | ||
Статус | уручаецца | ||
Малодшая | Ваенны ордэн Італіі | ||
Сайт | quirinale.it/page… (італ.) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (італ.: Ordine al merito della Repubblica Italiana, скарочанае найменне OMRI) — вышэйшы ордэн Італіі.
Главой ордэна з’яўляецца Прэзідэнт Італіі, ён узначальвае Савет ордэна, у які, апроч Прэзідэнта, уваходзяць Канцлер ордэна і 16 членаў. Канцылярыя ордэна знаходзіцца ў Рыме.
Гісторыя ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны законам № 178 ад 3 сакавіка 1951 года (набыў моц з 1952 года). Ордэн прызначаны для ўзнагароджання за значныя заслугі перад нацыяй у вобласці літаратуры, мастацтва, эканомікі, дабрачыннасці, грамадскай і гуманітарнай дзейнасці. Узнагароджваюцца грамадзянскія і ваенныя дзяржаўныя служачыя за выдатныя заслугі.
Ордэн замяніў адмененыя ў 1951 годзе каралеўскія ордэны Дабравешчання (італ.: Ordine della santissima Annunziata), Кароны Італіі (італ.: Ordine della Corona d’Italia) і Святых Маўрыкія і Лазара (італ.: Ordine dei Santi Maurizio e Lazzaro)
30 сакавіка 2001 года ўсталяваны новыя ордэнскія знакі[1].
Ступені ордэна
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага вялікай стужкай (італ.: cavaliere di gran croce decorato di gran cordone)
- Кавалер Вялікага крыжа (італ.: cavaliere di gran croce)
- Вялікі афіцэр (італ.: grande ufficiale)
- Камандор (італ.: commendatore)
- Афіцэр (італ.: ufficiale)
- Кавалер (італ.: cavaliere)
Кавалер Вялікага крыжа на ланцугу
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 гады); (з 2001 года)
Найвышэйшая ступень ордэна. Ступень прызначана для глаў дзяржаў. Знак ордэна носіцца на ланцугу, залатая васьміканцовая зорка на левым боку грудзей.
Кавалер Вялікага крыжа
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 гады); (з 2001 года)
Кавалеры носяць знак на зялёна-чырвонай плечавой стужцы і васьміканцовую зорку на левым боку грудзей.
Вялікі афіцэр
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 гады); (з 2001 года)
Узнагароджаныя носяць знак на шыйнай стужцы (жанчыны на банце, на грудзі) і чатырохканцовую зорку (да 2001 года — васьміканцовую) на левым боку грудзей.
Камандор
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 год); (з 2001 года)
Знак носіцца на шыйнай стужцы, зоркі няма. Жанчыны носяць знак на грудзі, на банце з ордэнскай стужкі.
Афіцэр
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 год); (з 2001 года)
Залаты знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзі. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.
Кавалер
[правіць | правіць зыходнік](1951—2001 гады); (з 2001 года)
Сярэбраны знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзей. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.
Парадак узнагароджання
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам узнагароджвае Прэзідэнт Італіі са згоды Старшыні Савета Міністраў Італіі. У асобых выпадках, Прэзідэнт можа узнагароджваць па ўласнай ініцыятыве (лац.: Motu proprio).
Звычайна, узнагароджанне здзяйсняецца 2 разы ў год — 2 чэрвеня (Дзень заснавання рэспублікі) і 27 снежня (Дзень Канстытуцыі).
Узнагароджваюць ордэнам асоб старэйшых за 35 гадоў. Як правіла, прамежак паміж узнагароджаннямі павінен складаць не менш за тры гады. Сенатары і Дэпутаты не могуць быць узнагароджаны ордэнам да выхаду ў адстаўку.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Закон 1951 года. Istituzione dell’Ordine «Al merito della Repubblica italiana» e disciplina del conferimento e dell’uso delle onorificenze. L. 3 marzo 1951, n. 178 (1). (італ.)
- Дэкрэт Прэзідэнта 2001 года пра змену знешняга віду знакаў ордэна. DECRETO DEL PRESIDENTE DELLA REPUBBLICA 30 marzo 2001, n.173 Regolamento recante modifica dell’articolo 14 del decreto del Presidente della Repubblica 13 maggio 1952, n. 458, in materia di caratteristiche delle decorazioni per le classi di onorificenze. (GU n. 113 del 17-5-2001) (італ.)
- Выявы новых знакаў ордэна. Ordine al Merito della Repubblica Italiana (італ.)