Ордэн «Крыж Грунвальда»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыж Грунвальда
польск.: Krzyza Grunwaldu
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва польск.: Krzyza Grunwaldu
Краіна  Польшча
Тып ордэн
Каму ўручаецца узнагароджваюцца ваеннаслужачыя і грамадзянскія асобы, партызаны і падпольшчыкі за асабістую адвагу, мужнасць і адвагу на полі бою
Дата заснавання 8 лістапада 1943
Статус не ўручаецца
Першае 1 жніўня 1944
Характарыстыкі
Памеры

55 × 55 мм (I класу)

45 × 45 мм (II і III класу)
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Virtuti Militari
Малодшая орден «Сцяг Працы»[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыж Грунвальда (польск.: Krzyza Grunwaldu) — вайсковы ордэн перыяду Польскай Народнай Рэспублікі. Другі па значнасці пасля ордэна Virtuti Militari.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З ініцыятывай заснаваць вышэйшы ваенны ордэн Народнай Польшчы выступіў у маі 1943 года начальнік Галоўнага штаба Гвардыі Людовай Францішак Ежвяк (псеўданім «Вітольд»). У ходзе дыскусіі над праектам ордэнскага знака было прынята рашэнне, што ў сімволіцы новага ордэна павінны быць адлюстраваны слаўныя традыцыі Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410, калі польскія і літоўскія войскі пад камандаваннем польскага караля Уладзіслава II Ягайлы разграмілі войскі нямецкага Тэўтонскага ордэна каля вёскі Грунвальд і Таненберг. Гэта падзея паклала канец прасоўванню Тэўтонскага ордэна на ўсход.

Быў заснаваны спецыяльным загадам Галоўнага Камандавання Гвардыі Людовай (GL) ад 8 лістапада 1943 года і зацверджаны Пастановай краявога Савета нарадовага (KRN) ад 20 лютага 1944 года Дэкрэтам Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення (PKWN) ад 23 снежня 1944 года ордэн «Крыж Грунвальда» уключаны ў узнагародную сістэму Народнай Польшчы.

Ордэнам «Крыж Грунвальда» могуць быць узнагароджаны як асобныя грамадзяне, так і ваенныя злучэнні, гарады і ваяводствы.

Узнагароджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым з’яўляецца ордэн Крыж Грунвальда I-га класа. У кожным класе ўзнагароджанне можа быць зроблена толькі адзін раз.

Права ўзнагароджання ордэнам «Крыж Грунвальда» пад час Другой сусветнай вайны належала:

  • У I-м класе: Прэзідыуму KRN (па прадстаўленні Галоўнага Камандавання Арміі Людовай);
  • У II-м і III-м класах: Галоўнаму камандаванню Арміі Людовай.

Ордэнам «Крыж Грунвальда» ўзнагароджваліся:

  • У I-м класе: за паспяхова праведзеную армейскую аперацыю, у выніку якой дасягнута паражэнне ворага, а таксама за асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі руху Супраціву;
  • У II-м класе: за выдатныя заслугі пры камандаванні вайсковымі фармаваннямі і за заслугі ў падпольнай рабоце;
  • У III-м класе: за асабістую мужнасць на полі бою і за працу ў падполлі.

Першымі ўзнагароджанымі ордэнам «Крыж Грунвальда» сталі 30 падпольшчыкаў, удастоеныя гэтай высокай узнагароды (ордэна «Крыж Грунвальда» 3-га класа) 1 студзеня 1944 года (загад Галоўнага Камандавання Арміі Людовай).

Ордэнам Крыж Грунвальда I-га класа былі ўзнагароджаны выбітныя палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, а таксама польскія і замежныя военачальнікі: Баляслаў Берут, брыгадны генерал Ф. Ежвяк, генерал Уладзіслаў Сікорскі (старшыня Польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане), Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Ракасоўскі, Адмірал Флота СССР Мікалай Герасімавіч Кузняцоў, генерал Дуайт Эйзенхаўэр.

Гэтым ордэнам былі адзначаны ў пасляваенныя гады першы ў свеце касманаўт Юрый Гагарын, першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова, першы касманаўт Польшчы Міраслаў Гермашэўскі.

Ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа была ўзнагароджана сталіца Польшчы Варшава, а таксама горад Люблін. За выдатныя заслугі ў вызваленні Польшчы ад нямецкіх захопнікаў ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа была ўзнагароджана 1-я Армія Войска Польскага. Ордэнам «Крыж Грунвальда» I-га класа было зроблена больш за 59 узнагароджанняў.

Ордэнам «Крыж Грунвальда» II-га класа было зроблена больш за 309 узнагароджанняў. Сярод адзначаных гэтым ордэнам 9 частак і злучэнняў Войска Польскага, Леніна Магілёўскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).

Ордэнам «Крыж Грунвальда» III-га класа было зроблена больш за 5179 узнагароджанняў. Сярод адзначаных гэтай узнагародай горад Быдгашч, Гдыня, Замасць, а таксама 20 сёл Люблінскага ваяводства і тры вёскі Кракаўскага ваяводства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aleksander Mazur. Order Krzyża Grunwaldu 1943—1985. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1988. ISBN 83-11-07449-6 (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]