Ордэн «Легіён пашаны»
| Ордэн «Легіён пашаны» | |||
|---|---|---|---|
| Legion of Merit | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Legion of Merit | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | узнагарода | ||
| Каму ўручаецца | ваеннаслужачыя Узброеных сіл ЗША | ||
| Кім уручаецца | Прэзідэнт ЗША і Міністэрства абароны ЗША | ||
| Падставы ўзнагароджання | за выбітную адвагу ў баі | ||
| Дата заснавання | 1942 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Першае | 1942 | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая |
|
||
| Малодшая |
|
||
Ордэн «Легіён пашаны» (англ.: Legion of Merit) — узнагарода, якая ўручаецца міністэрствам абароны ЗША, ваеннаслужачым усіх родаў войскаў за выключную адвагу ў баі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны перад кіраўніцтвам ЗША паўстала пытанне аб ўзнагароджанні прадстаўнікоў саюзных армій. Узнагароды ЗША, якія існавалі да гэтага, не падыходзілі па сваім становішчы. Таму ў 1942 годзе быў заснаваны адзіны і першы ва ўзнагароднай сістэме ЗША ордэн «Легіён пашаны». Узнагарода «еўрапейскага тыпу» мела ступені — розныя для каманднага складу, старэйшых і малодшых афіцэраў і радавога саставу арміі.
Апісанне знака
[правіць | правіць зыходнік]Знак ордэна мае пяць зубцоў тыпу «ластаўчынага хваста» пакрытых белай эмаллю з чырвонай аблямоўкай і залатымі шарыкамі на канцах, накладзеных на лаўровы вянок зялёнай эмалі. У цэнтры знака блакітны круг з 13 белымі зорачкамі.
Ступені Легіёна пашаны
[правіць | правіць зыходнік]| Галоўнакамандуючы | Камандор (камандуючы) | Афіцэр | Легіянер |
|---|---|---|---|
| Стужка | |||







