Ордэн Клемента Готвальда
| Ордэн Клемента Готвальда | |||
|---|---|---|---|
| Rad Klementa Gottwalda | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Rad Klementa Gottwalda | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | Ордэн | ||
| Дата заснавання | 1953 год | ||
| Статус | Не ўручаецца | ||
| Колькасць | 181 | ||
Ордэн Клемента Готвальда — вышэйшая ўзнагарода Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1953 годзе як «Ордэн будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы», у лютым 1955 года пераназваны ў ордэн Клемента Готвальда.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджанне адбываецца за выбітныя поспехі ў справе будаўніцтва сацыялізму ў Чэхаславакіі. Узнагароджваюцца як асобныя людзі, так і працоўныя калектывы.
Ордэн уручаецца таксама асобам, ганараваным ганаровым званнем Героя Чэхаславацкай Рэспублікі ці Героя Сацыялістычнай Працы Чэхаславацкай Рэспублікі.
Носіцца на левым боку грудзей.
Апісанне знака
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн уяўляе з сябе залатую пяціканцовую зорку чырвонай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах прамянёў. У цэнтры ў залатым медальёне выява профілю Клемента Готвальда. Пры дапамозе вушкі і кольцы знак ордэна мацуецца да залатога звяна ў выглядзе вянка з ліпавага лісця з дыяментавым каменем. Верх звяна — залатая пласціна з надпісам «ČSSR». Звяно мацуецца да нагруднай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з цёмна-чырвонай паласой па сярэдзіне.