Эмаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эмаліраваны куфар

Эма́ль (фр.: Émail[1]) — шклопадобыя пакрыцці, якія наносяць на металічныя або фарфоравыя вырабы і замацоўваюць абпальваннем. Характарызуюцца высокай цвёрдасцю, зноса-, гарача-, шчолача-, кіслота- і каразійнай устойлівасцю. Паводле прызначэння адрозніваюць тэхнічныя і мастацкія эмалі. Тэхнічныя эмалі падзяляюць на покрыўныя і грунтавыя (прамежкавы слой паміж покрыўнай эмаллю і металам). Сыравіна для эмалі — пясок, палявы шпат, пегматыт, мел, даламіт, буракс, вокіслы металаў і інш. Сумесь сыравінных матэрыялаў сплаўляюць у печах пры тэмпературы 1150—1200 °C, выліваюць у ваду для гранулявання, гранулы размолваюць з вадой, глінай і інш., каб атрымаць устойлівую суспензію (эмалевы шлікер). Вырабы з нанесеным на ім шлікерам сушаць і абпальваюць у печы пры тэмпературы 750—1005 °C. Эмаліраваныя вырабы выкарыстоўваюць у хімічнай, харчовай, фармацэўтычнай, электратэхнічнай, будаўнічай галінах прамысловасці.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.699

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]