Ордэн Людавіта Штура
| Ордэн Людавіта Штура | |||
|---|---|---|---|
| Rad Ľudovíta Štúra | |||
| I ступені | |||
|
|
|||
| II ступені | |||
|
|
|||
| III ступені | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Rad Ľudovíta Štúra | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | ордэн | ||
| Дата заснавання | 2 лютага 1994 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Першае | 1995 | ||
| Старэйшая | ордэн Андрая Глінкі[d] | ||
| Малодшая | крыж Мілана Расціслава Штэфаніка[d] | ||
О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (славацк.: Rad Ľudovíta Štúra) — дзяржаўная ўзнагарода Славацкай рэспублікі.
Па старшынстве трэцяя ўзнагарода пасля ордэна Падвойнага белага крыжа і ордэна Андрая Глінкі, але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзян Славакіі.
Надаецца за выбітныя заслугі ў развіцці дэмакратыі, аховы вольнасцей і правоў чалавека, за ўмацаванне абароны і бяспекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў развіцці палітыкі, гаспадаркі і кіравання, за дасягненні ў галіне гаспадаркі, самакіравання, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадскіх стасункаў, а таксама за прапагандаванне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.
Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагоддзя.
Ордэн мае дзве версіі — цывільную і вайсковую, кожная з якіх падзяляецца на тры класы.
Кожны прэзідэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе з'яўляецца кавалерам ордэна Людавіта Штура I класа.
| Планкі ордэна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
I класа |
II класа |
III класа | |||
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Людавіта Штура- Zákon NR SR o štátnych vyznamenaniach (славацк.)(недаступная спасылка). Prezident SR. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2011. Праверана 30 сакавіка 2013.
- Predpis č. 522/2008 Z. z. Zákon o vyznamenaniach Slovenskej republiky (славацк.). Zákony pre ľudí. Праверана 30 сакавіка 2013.