Ордэн Рэспублікі (Малдова)
Выгляд
| Ордэн Рэспублікі | |||
|---|---|---|---|
| Ordinul Republicii | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Ordinul Republicii | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | Ордэн | ||
| Кім уручаецца | прэзідэнт Малдовы | ||
| Дата заснавання | 30 ліпеня 1992 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Характарыстыкі | |||
| Памеры | 45 мм, срэбра | ||
| Малодшая | Order of the Stephen the Great[d] | ||
Ордэн Рэспублікі (рум.: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасці на выгоду Радзімы і чалавецтва. Па значнасці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званню Героя СССР[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэна — кола з пазалочаным абадком з выявай герба Малдовы. Фон шчыта герба — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыяметр ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці лаўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].
Зноскі
- ↑ Список орденов, медалей и почётных званий Молдавии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2025. Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ Кому и за что в Молдове дают ордена и медали Архівавана 9 мая 2008.