Нацыянальны Герой Арменіі
Ордэн Айчыны | |||
---|---|---|---|
арм.: Հայաստանի ազգային հերոս | |||
|
|||
Арыгінальная назва | арм.: Հայաստանի ազգային հերոս | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | званне | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт Арменіі | ||
Дата заснавання | 1 красавіка 1994 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 28 ліпеня 1994 года | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Малодшая | Ордэн Славы |
Нацыянальны герой Арменіі — найвышэйшае ганаровае званне Рэспублікі Арменія.
Закон «Пра найвышэйшае званне „Нацыянальны герой Арменіі“» дзейнічае з 1994 года. Званне «Нацыянальны герой Арменіі» прысуджаецца ў вобласці абароны краіны і ўмацавання правапарадку за выключныя заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў. Асобам, якія ганараваны званнем «Нацыянальны герой Арменіі», уручаецца ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.
Палажэнне пра ўзнагароду[правіць | правіць зыходнік]
З 6 лістапада 2003 года дзейнічае наступная рэдакцыя закона[1]:
- Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца за заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе абароны краіны і ўмацавання правапарадку і стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў.
- Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца грамадзянам Рэспублікі Арменія, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства
- Страціла сілу.
- Ганараваным вышэйшага звання «Нацыянальны Герой Арменіі» асобам уручаецца Ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.
З 1 красавіка 1994 года па 6 лістапада 2003 года званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойвалася толькі грамадзянам Арменіі[2].
Зноскі
- ↑ «О внесении изменений в закон РА» — Официальный сайт парламента РА
- ↑ Закон Республики Армения «О высшем звании Республики Армения „Национальный Герой Армении“» — Официальный сайт парламента РА